Святаяннік распасцёрты[3][4] (Hypericum humifusum) — від травяністых раслін сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя ўсходу і Скандынавіі і на захадзе Паўночнай Афрыкі.
Шматгадовая травяністая расліна 5-15 см вышынёй. Сцёблы шматлікія, прасцёртыя, часам галінастыя, 5-15 см вышынёй. Лісце коратка чарашковае, падоўжана-авальнае, тупое, па краі з рэдкімі чорнымі залозкамі. Пялёсткі бледна-жоўтыя, 6-7 мм даўжынёй, у верхняй частцы з чорнымі кропкавымі залозкамі[4].