Перайсці да зместу

Святы Данат Задарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святы Данат Задарскі
Дата нараджэння VIII стагоддзе
Дата смерці каля 811
Месца смерці
У ліку святы
Дзень памяці 25 лютага
Царква Святога Даната ў Задары

Святы Данат (другая палова VIII стагоддзя — першая палова ІХ стагоддзя, Задар), таксама званы Данат з Зары, быў далмацінскі святы, які стаў біскупам і дыпламатам у далмацінскім горадзе-дзяржаве Задар (Зара). Яго свята адзначаецца 25 лютага.

Донат згадваецца ў франкскіх аналах з 805 года у якасці пасла далмацінскіх гарадоў да Карла Вялікага ў Тыёнвіле. Донату прыпісваецца ці пачатак будаўніцтва або пашырэнне царквы Святой Тройцы. Царква была завершана ў пачатку ІХ стагоддзя. Яе назва была зменена венецыянцамі на царкву Святога Даната.

Царква Даната

[правіць | правіць зыходнік]

Царква з’яўляецца самым буйным перадраманскім будынкам у Харватыі, і была пабудавана на руінах старога рымскага форума [1] , частку фундаментаў гэтага форуму можна ўбачыць і сёння.

Мармуровы саркафаг у кафедральным саборы захоўвае рэліквіі сірмійскай пакутніцы святой Анастасіі з надпісам, датаваным часамі святога Даната. Па традыцыі святы Данат прывёз мошчы ў Зару з Канстанцінопаля, калі ён быў там з венецыянскім дожам Беата. Туды яны адправіліся па загаду Карла Вялікага, каб весці перамовы аб мяжы паміж Візантыяй і харвацкімі тэрыторыямі, якія знаходзіліся пад уладай Франкскай імперыі .

Данат памёр каля 811 года і быў пахаваны ў сваёй царкве Святой Тройцы (цяпер царква Святога Даната). Пасля 1809 года па завяршэнні французскай акупацыі Задара, косці яго былі перанесены ў сабор Святой Анастасіі, дзе яны знаходзяцца да гэтага часу.

Зноскі

  1. St Donatus’ Church(недаступная спасылка). www.izadar.info. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2012. Праверана 30 November 2012.