Сеара
Сеара | |||||
---|---|---|---|---|---|
парт.: Ceará | |||||
|
|||||
Краіна | Бразілія | ||||
Гімн | Гімн штата Сеара[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1891 | ||||
Кіраўнік | Elmano de Freitas[d] | ||||
Насельніцтва (2010) |
8 452 381 (8-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 56,76 чал./км² (11-е месца) | ||||
Плошча | 148 920,5 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
279 м | ||||
Часавы пояс | UTC-3 і America/Fortaleza[d][1] | ||||
Код ISO 3166-2 | BR-CE | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сеара (парт.: Ceará) — штат на паўночным усходзе Бразіліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Фарталеза.
Геаграфічнае становішча і рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Штат на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна і паўночна-ўсходняй ўскраіне Бразільскага пласкагор’я. Плошча 148.016 тыс. км².
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Аснова эканомікі штата — сельская гаспадарка. Вырошчваюць бавоўнік (17 % агульнанацыянальнага збору бавоўны, 1970), бананы, цукровы трыснёг, маніёк, кукурузу, фасолю, каву, тытунь. Збор воску карнаубскай пальмы (каля 40 % нацыянальнага вытворчасці, 1-е месца ў краіне), бразільскага арэха (каля 40 %), натуральнага каўчуку. У засушлівых раёнах распаўсюджана перагонная жывёлагадоўля. Некаторае развіццё мае і перапрацоўка сельгассыравіны (тэкстыльная, мясакансервавая, цукровая прамысловасць). Тым не менш, на долю прамысловасці ў 1999 прыходзілася ўсяго 39,3 % ВУП штата, 60,7 % па-ранейшаму займала сельская гаспадарка.