Сельфас
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||
Сельфас[1] (ісл.: Selfoss) — горад у Ісландыі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад Сельфас знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ісландыі, непадалёк ад пабярэжжа Атлантычнага акіяна, у абшчыне Арборг рэгіёна Судурланд. Найбольш буйны горад як абшчыны Арборг, так і ўсёй Паўднёвай Ісландыі. Ляжыць на рацэ Ёльфуса, на кальцавой аўтатрасе № 1, што злучае сталіцу краіны Рэйк’явік з усходнімі рэгіёнамі Ісландыі, паміж гарадкамі Кверагердзі і Хела. Насельніцтва горада складае 6.253 чалавек (на 2007 год).
У снежні 2008 года на сельфоскіх могілках быў пахаваны чэмпіён свету па шахматах Бобі Фішэр.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Карта Ісландыі, БЭ, Т.7