Сенат Рэспублікі Сербскай
Выгляд
Сенат Рэспублікі Сербскай сербск.: Сенат Републике Српске | |
---|---|
Тып | |
Тып | кансультатыўны орган |
Кіраўніцтва | |
Структура | |
Членаў | 55 |
Фракцыі | фракцый няма |
Сістэма галасавання | прызначаюцца Прэзідэнтам |
Зала пасяджэнняў |
Сенат Рэспублікі Сербскай — кансультатыўны орган вышэйшых канстытуцыйных органаў Рэспублікі Сербскай. Закон аб Сенаце Рэспублікі Сербскай быў прыняты 4 красавіка 1997 г.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з арт. 89 Канстытуцыі Рэспублікі Сербскай Сенат складаецца з 55 членаў, назначаных Прэзідэнтам Рэспублікі. Гэта вядомыя дзеячы грамадскага, навуковага і культурнага жыцця. Сенатары прызначаюцца на 7 гадоў з магчымасцю прызначэння на наступны тэрмін[1]. Пасяджэнні Сената праходзяць пад старшынствам Прэзідэнта. Сенат пачынае працаваць, калі Прэзідэнт прызначае па меншай меры палову ад агульнай колькасці сенатараў.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Сенат Рэспублікі Сербскай разглядае важнейшыя пытанні палітычнага, нацыянальнага, эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Сербскай:
- канстытуцыйнае і прававое становішча Рэспублікі Сербскай і знешнепалітычныя пытанні ў адпаведнасці з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю Босніі і Герцагавіны;
- прыняцце паправак да Канстытуцыі Рэспублікі Сербскай і праектаў законаў;
- пытанні працы ў дзяржаўных ўстановах Босніі і Герцагавіны ў сувязі з пытаннем статуса Рэспублікі, а таксама пытанні ўзаемаадносін паміж энцітэтамі Босніі і Герцагавіны;
- пытанні развіцця і эканомікі Рэспублікі Сербскай;
- пытанні па справах бежанцаў, перамешчаных асоб і рэпатрыянтаў;
- пытанні пра адносіны з суседнімі краінамі, а таксама пытанні развіцця адносінаў з дыяспарай па ўсім свеце
- і інш.
Зноскі