Перайсці да зместу

Сера-ду-Мар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сера-ду-Мар
Нацыянальны парк Сера-дус-Арганус на тэрыторыі Сера-ду-Мар
Нацыянальны парк Сера-дус-Арганус на тэрыторыі Сера-ду-Мар
Краіна
Даўжыня1 500 км
Сера-ду-Мар (Бразілія)
Сера-ду-Мар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сера-ду-Мар (парт.: Serra do Mar) — горная сістэма ў паўднёва-ўсходняй частцы Бразіліі.

Даўжыня — 1500 км, а вышыня — да 1889 м.[1]

Горная сістэма ёсць прыўзнятым краем крышталічнага Атлантычнага шчыта, які рэзка абрываецца да Атлантычнага акіяна, што надае ўсходнім схілам выгляд горных хрыбтоў. Пры гэтым геалагічны ўзрост нагор’я роўны 60 млн гадоў.

З прычыны шматлікіх высечак лесу і ўрбанізацыі, экасістэма Сера-ду-Мар зведала значныя змены. Знішчана частка падлеску, зніклі некаторыя каштоўныя віды жывёл і раслін. Сёння функцыі захавання біялагічнай разнастайнасці ўскладзены на нацыянальныя прыродныя паркі экалагічныя станцыі і запаведнікі, аднак па-ранейшаму лясныя пажары, кіслотныя дажджы і браканьеры знішчаюць яго.

З прычыны геалагічнай каштоўнасці, багацця фаўны і флоры, частка Сера-ду-Мар на тэрыторі штата Сан-Паўлу абаронена Кандэфаатам і ўключана ў спіс Гістарычнай спадчыны штата Сан-Паўлу 6 чэрвеня 1985 года.[2]

Паводле артыкула 225 § 4 Канстытуцыі Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія, Сера-ду-Мар, трапічны лес Амазонкі, Атлантычны лес, Мата-Гросэнс Пантанал і яго прыбярэжная зона ёсць нацыянальнай спадчынай. Частка Сера-ду-Мар была абвешчана аб’ектам Сусветнай спадчыны ў 1999 годзе як частка «Запаведніка Мата-Атлантыка-дэль-Судэста» [3]

На тэрыторыі нагор’я знаходзяцца такія гарады, як Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра.

  1. CEON. Atlas Geográfico Escolar - IBGE(нявызн.). Atlas Geográfico Escolar - IBGE. Праверана 9 верасня 2024.
  2. Міністэрства культуры штата Сан-Паоло. Сера-ду-Мар і Паранапіакаба (ісп.).
  3. Канстытуцыя Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія (ісп.). www.planalto.gov.br. Праверана 09-09-2024.