Сератыцын
Выгляд
Сератыцын — антыбіётык, упершыню адкрыты навукоўцамі з Суонскага універсітэта, які здольны інгібіраваць 12 розных штамаў метыцылін-рэзістэнтнага залацістага стафілакока (MRSA)[1], а таксама бактэрыі E. coli і кластрыдыі C. difficile. Сератыцын быў вылучаны ў выглядзе злучэння з малекулярнай масай менш за 500 Да з выдзяленняў лічынак зялёнай мясной мухі Lucilia sericata[2]. Нягледзячы на тое, што рэчыва было запатэнтавана ў 2010 годзе[3] і нават вядома яго эмпірычная формула C10H16N6O9, дакладная хімічная структура да гэтага часу не ўстаноўлена.
Зноскі
- ↑ Bexfield A. The antibacterial activity against MRSA strains and other bacteria of a <500 Da fraction from maggot excretions/secretions of Lucilia sericata // Microbes Infect. — 2008. — 10 (4): 325-33. PMID 18400544, doi:10.1016/j.micinf.2007.12.011.
- ↑ Multi-tasking Maggots In Superbug Showdown — ScienceDaily. — 11 жніўня 2012
- ↑ Antimicrobial Composition and a Method of Controlling Contamination and Infection Using Said Composition. — патэнт ЗША WO2011042684. — 1 кастрычніка 2010