Перайсці да зместу

Стафілакокі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Стафілакок)
Стафілакокі

Стафілакок залацісты (Staphylococcus aureus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Staphylococcus Rosenbach, 1884


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  359
NCBI  1279
EOL  83232

Стафілако́кі[1] (Staphylococcus) — род бактэрый сямейства Micrococcaceae.

Прадстаўнікі гэтага роду — нерухомыя сферычныя клеткі, дыяметр якіх складае ад 0,6 да 1,2 мкм. Клеткі сферычнай формы. Спор не ўтвараюць. Грамстаноўчыя (афарбоўваюцца ў сіні колер).

Стафілакокі — факультатыўныя анаэробы. Хемаарганатрофы. Здольныя да ўтварэння таксічных рэчываў.

Размнажаюцца дзяленнем у розных плоскасцях. Для прадстаўнікоў роду характэрна размяшчэнне мікробных клетак скопішчамі, «вінаграднымі гронкамі» ў чыстай культуры, могуць таксама размяшчацца паасобку або парамі.

Устойлівыя да фізічных і хімічных фактараў.

У склад гэтага роду ўваходзяць патагенныя і ўмоўна-патагенныя для чалавека віды, якія каланізуюць насаглотку, ратаглотку і скурныя пакровы. Могуць выклікаць запаленні (нагнаенне ран, абсцэсы, ангіны), харчовыя інтаксікацыі і інш.

Зноскі