Кластрыдыі
Jump to navigation
Jump to search
Кластрыдыі | |||||||||||||
![]() Clostridium difficile | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Clostridium Prazmowski, 1880 | |||||||||||||
|
Кластры́дыі (Clostridium) — род спараносных бактэрый.
Выдзелена больш за 50 відаў. Пашыраны ў глебе, вадэе, рэштках жывёл і раслін, харчовых прадуктах. Ёсць патагенныя віды (выклікаюць хваробы чалавека і жывёл), напр,: Clostridium butyricum — узбуджальнік батулізму, Clostridium perfringens і Clostridium histolyticum — уэбуджальнікі газавай гангрэны. Некаторыя фіксуюць азот (напр., Clostridium pasteurianum). Цукралітычныя кластрыдыі (напр., Clostridium acetobutylicum) выкарыстоўваюць для атрымання ацэтону і бутанолу.
Палачкі 0,6—1,2x3—7 мкм, рухомыя, грамстаноўчыя; пры спораўтварэнні клеткі набракаюць і набываюць форму верацяна. Анаэробы. Зброджваюць вугляводы і азоцістыя рэчывы.
Некаторыя віды:
- Clostridium acetobutylicum
- Clostridium aerotolerans
- Clostridium botulinum
- Clostridium butyricum
- Clostridium colicanis
- Clostridium difficile
- Clostridium formicaceticum
- Clostridium gigas
- Clostridium laramie
- Clostridium ljungdahlii
- Clostridium methylpentosum
- Clostridium novyi
- Clostridium oedematiens
- Clostridium perfringens
- Clostridium piliforme
- Clostridium septicum
- Clostridium sordellii
- Clostridium sporogenes
- Clostridium tetani
- Clostridium tyrobutyricum
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кластрыдыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.