Сербін
Сербін
| ||||||||
Сербін — няўключаная абшчына акругі Лі штата Тэхас Злучаных Штатаў Амерыкі. Размешчана за 80 км на ўсход ад Остына. Насельніцтва Сербіна складае 90 чалавек (2000)[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/78/%D0%A2%D0%B5%D1%85%D0%B0%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D1%8F_%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%B4%D0%BE%D0%B2.jpg/220px-%D0%A2%D0%B5%D1%85%D0%B0%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D1%8F_%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%B4%D0%BE%D0%B2.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Interior_of_St._Paul_Lutheran_Church%2C_Serbin%2C_TX.jpg/220px-Interior_of_St._Paul_Lutheran_Church%2C_Serbin%2C_TX.jpg)
Першапачаткова населены пункт быў заснаваны пад назвай Лоу-Пін-Оак (Low Pin Oak) лужыцкімі сербамі, якія перасяліліся ў Тэхас ў сярэдзіне 1850-х гадоў. Пазней назва была зменена на Сербін — у адпаведнасці з саманазвай лужыцкасербскага народа.
Самая буйная дыяспара лужычанаў ў ЗША атбарылася ў Тэхасе, выкарыстоўваючы Сербін як «матчыну калонію». Да 20 верасня 1854 каля 550 лужыцкіх сербаў з лютэранскіх абшчын Прусіі і Саксоніі пад кіраўніцтвам пастара Джона Кіліяна з’ехалі ў Тэхас. Па прыбыцці ў Тэхас жыхары Сербіна станавіліся членамі лютэранскага саюза «Лютэранская царква — Місурыйскі сінод». Лютэранская царква святога Паўла, пабудаваная ў 1871 годзе, уяўляе сабой ўзор тыповай лужыцкай архітэктуры, кафедра прапаведніка размешчана на балконе царквы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі царквы Святога Паўла ў Сербіне размешчаны Тэхаскі музей культурнай спадчыны лужычанаў. Займаючы тры незалежных будынка, уключаючы ранейшую прыходскую школу Святога Паўла, музей таксама мае два вонкавых экспаната — гэта непашкоджаная драўляная хаціна і частка дома з планіроўкай ў стылі догтрат.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Serbin, Texas from TexasEscapes.com
- Serbin, Texas. Handbook of Texas Online Texas State Historical Association.
- Wends. Handbook of Texas Online Texas State Historical Association.
- St. Paul Lutheran Church, Serbin, TX
- Texas Wendish Heritage Society
- Worldwide Wendish Connection