Перайсці да зместу

Скайлэб-4

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скайлэб-4
Эмблема

Палётныя даныя карабля
Назва карабля Скайлэб-4 (Апалон)
Ракета-носьбіт Сатурн-1Б
Стартавая пляцоўка Касмічны цэнтр Кенэдзі, LC 39B
Запуск 16 лістапада 1973 года
14:01:23 UTC[1]
Стыкоўка Скайлэб
Пасадка 8 лютага 1974 года
00:00:00 UTC
Працягласць палёту 84 дня 1 гадзіна 16 хвіл
Пройдзеная адлегласць 55,5 млн км
Апагей 437 км
Перыгей 422 км
Перыяд абарачэння 93,1 хвіл
Маса 6033 кг
NSSDC ID 1973-090A
NORAD ID 06936
Палётныя даныя экіпажа
Членаў экіпажа 3
Пазыўны «Скайлэб-4»
Пасадка 3
Фатаграфія экіпажа

Звязаныя экспедыцыі
Папярэдняя Наступная
Скайлэб-3 Апалон (ЭПАС)

Скайлэб-4 (таксама SL-4 і SLM-4[2]) — трэці пілатуемы палёт на першую амерыканскую касмічную станцыю «Скайлэб». Таксама імя Скайлэб-4 адносяць да касмічнага карабля серыі «Апалон», які здзяйсніў гэты палёт.

Экспедыцыя паставіла абсалютны рэкорд працягласці знаходжання чалавека ў космасе — 84 дні, які быў пабіты толькі ў 1977 годзе на савецкай станцыі Салюце-6 — 96 дзён. Кар, Гібсан і Поўг сталі першымі астранаўтамі, якія сустрэлі Новы год у космасе, бо стартавалі 16 лістапада 1973 года, а вярнуліся на Зямлю ўжо ў наступным годзе — 8 лютага 1974 года.

Праграма працы была вельмі напружанай, і экіпаж, які складаўся з навічкоў, жаліўся на занадта шчыльны графік. Наземныя службы адмаўляліся перапланаваць працы, і ўрэшце каманда абвясціла незапланаваны выходны, і адключыла радыё. Гэты выпадак з’яўляецца першым зафіксаваным страйкам у космасе. Аднак, да канца палёту запланаваная праграма была выканана[3].

У экіпаж Скайлэб-4 уваходзілі тры чалавекі, для кожнага з іх палёт быў першым:

Зноскі

  1. Skylab 2 Characteristics (англ.). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2012. Праверана 20 жніўня 2013.
  2. Skylab Numbering Fiasco (англ.). Living in Space. William Pogue Official WebSite (2007). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2009. Праверана 20 жніўня 2013.
  3. Skylab 4 Rang in the New Year with Mutiny in Orbit Архівавана 4 студзеня 2017.