Скарпіён II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скарпіён II
Нараджэнне 4 тысячагоддзе да н.э.
Смерць невядома
Род Протадынастычны перыяд[d] і First Dynasty of Egypt[d]
Веравызнанне Рэлігія Старажытнага Егіпта
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Скарпіён II
Дэталь рэльефа булавы «Скарпіёна» II, з яго выяваю, знойдзена ў Нехене (музей Эшмала).

Хор Скарпіён, ці Скарпіён II (чытанне імені не ўстаноўлена, магчыма, яно гучала як егіп. srq ці wḥȝ) — дадынастычны[ru] правіцель Егіпта. Яго імя, магчыма, звязана з іменем багіні Серкет[en], якую адлюстроўвалі ў абліччы скарпіёна.

Найважнейшае выяўленчае сведчанне існавання гэтага цара — шышка[en] (наканечнік) булавы з Нехена. На ёй цар выяўлены ў белай кароне. У Гебель Шэйх Суліман было таксама выяўлена графіта, на якім паказаны Хор Скарпіён, які перамагае іншага дадынастычнага правіцеля[1].

Імя і тытул[правіць | правіць зыходнік]

Шасціпялёсткавая разетка, сімвал «цар»[2]

Імя і тытул цара Скарпіёна з’яўляюцца прадметам дыскусій у сучаснай егіпталогіі. Перад яго іменем часта стаіць знак шасці- ці сяміпялёсткавай разеткі або кветкі (?). Гэту эмблему можна знайсці на многіх аб’ектах нулявой і I дынастыі; яна паступова знікае пад канец III дынастыі, калі гэты знак зноў паяўляецца побач з імёнамі чыноўнікаў высокага рангу, такіх як Хабаўсокар (Khabawsokar) і Аа-ахці (A’a-akhty) (абодва адносяцца к канцу III дынастыі). Адносна дакладнага значэння эмблемы вядуцца гарачыя дыскусіі; паводле найболей распаўсюджанай інтэрпрэтацыі эмблема мае значэнне «намарх» ці «высокі ўладыка». У дадынастычную і раннюю дынастычную эру яна відавочна ўжывалася для абазначэння цароў; у значна пазнейшыя часы эмблема была даравана высокапастаўленым чыноўнікам і прынцам, асабліва тым, якія служылі жрацамі багіні Сешат. Адсюль залатая разетка стала афіцыйным сімвалам Сешат[3]. Чытанне знака разеткі таксама спрэчнае. Большасць мовазнаўцаў і егіптолагаў чытае яго Neb («гаспадар», «пан») ці Nesw («цар», «фараон»), таксама пераважае меркаванне, што залатая разетка была нечым накшталт папярэдніка пазнейшага серэха[4][5].

Скарпіён як фетыш, які ляжыць у аснове імені Скарпіёна II, звычайна звязваюць з пазнейшым культам багіні Селкет[en]. Але егіптолагі і мовазнаўцы, такія як Л. Д. Морэнц[en], Х. Байлінх (ням.: Horst Beinlich), Т. Уілкінсан[en] і Я. Асман, указваюць, што культ гэтай багіні быў уведзены не раней чым у канцы Старога царства. У такім разе, фетыш скарпіёна ў дадынастычныя часы нельга звязваць з культам Селкет. Морэнц паказвае, што ў выпадках, калі жывёла-фетыш уключаецца ў імя правіцеля, гэта жывёла мае іншае, у пэўнай ступені культавае і палітычнае значэнне. Скарпіён звычайна лічыўся ўвасабленнем небяспечных рэчаў, такіх як атрута і хвароба, але ён мог таксама сімвалізаваць балючы ўкус, у ваенным кантэксце штурм і атаку. Паколькі няясна, якое значэнне на самай справе мела серэхавая жывёла Скарпіёна II, навукоўцы звычайна называюць яго «царом Скарпіёнам II»[4][6][7].

Праўленне[правіць | правіць зыходнік]

Існуе рад тэорый, якія па-рознаму трактуюць становішча Хора Скарпіёна. Адны даследчыкі лічаць яго мясцовым правіцелем Іераконпаля[ru], іншыя мяркуюць, што пад яго ўладаю знаходзіўся ўвесь Егіпет. Верагодна, ён быў адным з папярэднікаў Нармера, але існуе таксама меркавання, згодна з якім Хор Скарпіён і Нармер — гэта адзін чалавек.

Рэльефная выява на каменым набалдашніку жэзла ці булавы, знойдзеным у Іераконпалі (ст.-егіп. Нехен, перакладаецца «сокал») паказвае цара Скарпіёна, які кіруе земляробчым святам «Узрыхлення зямлі». Скарпіён прадстаўлены ў белай кароне Верхняга Егіпта, у адмысловым рытуальным адзенні, з прывешаным ззаду бычыным хвастом (характэрны атрыбут фараона ў многіх рэлігійных цырымоніях), стоячы на беразе канала з матыкай у руках. Магчыма, ён адкрывае ірыгацыйныя каналы для арашэння палёў, або выкопвае першую лунку, каб пакласці туды камень для падмурка храма або нават цэлага горада. Пачатак заснавання якой-небудзь важнай пабудовы з’яўляўся прэрагатывай цара ў Старажытным Егіпце.

Каля яго галавы адлюстраваныя сяміпялёсткавая разетка (альтэрнатыўнае напісанне тытула — Хор) і скарпіён, што, верагодна, чытаецца як «цар Скарпіён». Яго імя сапраўды магло быць «Скарпіён», бо па-егіпецку пісалася яно як нешта падобнае да «Сркт» («Srqt» — Серкет; але ў старажытнаегіпецкім напісанні гэта імя стаіць у жаночым родзе, што здзіўляе даследчыкаў). Булава, відавочна, была прызначана служыць для ўшанавання перамогі цара, на чале саюзных номаў, прадстаўленых сваімі штандарамі, не толькі над іншымі номамі, але і над іншаземнымі ворагамі. Два з гэтых штандараў даволі цікавыя, бо паказваюць жывёл, прысвечаных Сету. Гэта паказвае, што ў той даволі ранні час служыцелі Сета падтрымлівалі правіцеля. На жэрдках з гербамі, як на шыбеніцах, павешаны птушкі — ібісы (ібіс азначае слова «рэхіт[de]» і перакладаецца як «падданыя», «народ», «людзі»), сімвалічная выява егіпцян. У дадзеным выпадку народ Егіпта быў заваяваны царом Скарпіёнам. Аднак па іншых крыніцах, гэты сімвал стаў адлюстроўваць народ Егіпта значна пазней, а ў той час абазначаў іншаземцаў, не егіпцян. Такім чынам, булава цара Скарпіёна адлюстроўвае гэтага правіцеля, як пераможца людзей, якія жылі недзе ў Заходняй Дэльце.

Верагодна, ён паходзіў з дому Іераконпаля, а не з дому Ціна[en], старажытнага горада цініскай дынастыі, адкуль паходзіў яго пераемнік Нармер. Яго імя значыцца таксама на сасудах, знойдзеных некалькі на поўдзень ад Мемфіса, то-бок зусім блізка ад Ніжнеегіпецкай зямлі. Збоку ад імені маецца прыпіска, і пачынаецца яна са знака, які абазначае Ніжні Егіпет. Верагодна, яму належыць шыферная палетка, на якой з аднаго боку паказана, як ўвасаблячыя цара сокал, леў, скарпіён і царскія сцягі-штандары разбураюць крэпасці, а з другога паказаныя дрэвы, быкі, аслы, бараны, і ўсё гэта названа словам «Лівія», што, відаць, павінна абазначаць здабычу жывёл, захопленых у Лівіі, і саму гэту краіну. Сокал і леў звычайна прадстаўлялі цара, а выява скарпіёна паказвае, што гэта быў Скарпіён.

Адзіным іншым доказам існавання цара Скарпіёна могуць служыць серэхі, знойдзеныя на вазах (у серэхах звычайна пісалі імёны цароў у ранні перыяд, нешта на манер картушаў). Серэх цара Скарпіёна знойдзены на вінным збанку з Мішнат Абу Амар[en]. Па іншых крыніцах, гэты надпіс чытаецца, як «Аха» (wḥȝ) — цар першай дынастыі, таксама вядомы як Менес. Надпіс «Цар Скарпіён» быў прачытан у двух іншых серэхах, знойдзеных на збанах з Тархана[ru], але гэтыя прачытанні таксама нельга назваць бясспрэчнымі.

Магчымае месца пахавання[правіць | правіць зыходнік]

Хаця чатырохпакаёвая грабніца ў Абідасе лічыцца грабніцаю цара Скарпіёна, ніякіх пераканаўчых аргументаў знаходжання цара Скарпіёна ў Абідасе няма. У той жа час іменна там былі знойдзены пахаванні некаторых цароў I дынастыі, а таксама правіцеляў Дадынастычнага перыяду.

Гістарычныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Персанаж па імені Скарпіён, вобраз якога вельмі ўмоўна суадносіцца з рэальна існаваўшым правіцелем Егіпта, з’яўляецца галоўным героем фільма «Цар скарпіёнаў» (2002), выпушчанага ў якасці прыквела да фільма «Мумія вяртаецца».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Winifred Needler: A Rock-drawing on Gebel Sheikh Suliman (near Wadi Halfa) showing a Scorpion and human Figures. In: Journal of the American Research Center in Egypt. American Research Center (Hrsg.), Eisenbrauns, Winona Lake 1967, ISSN 0065-9991, S. 87-91.
  2. Службовы знак M86; гл. Rainer Hannig: Großes Handwörterbuch Ägyptisch-Deutsch. S. 1444, там ён, праўда, абазначаны як «Blume», г.зн. «кветка».
  3. Moortgat 1994, pp. 359–371.
  4. а б Ludwig David Morenz: Bild-Buchstaben und symbolische Zeichen: Die Herausbildung der Schrift der hohen Kultur Altägyptens. (= Orbis Biblicus et Orientalis, vol. 205). Fribourg 2004, ISBN 3-7278-1486-1, p.151-154.
  5. Hannig 2006, p. 455.
  6. Assmann 2003, p. 91.
  7. Toby Wilkinson: Early Dynastic Egypt: Strategy, Society and Security. Routledge, London 1999, ISBN 0-415-18633-1, p. 38, 56 & 57.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Assmann, Jan (2003). Stein und Zeit: Mensch und Gesellschaft im Alten Ägypten [German]. München: W. Fink. ISBN 978-3-77-052681-9. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  • Hannig, Rainer (2006). Großes Handwörterbuch Ägyptisch-Deutsch: (2800–950 v. Chr.): die Sprache der Pharaonen. Kulturgeschichte der antiken Welt [German]. Vol. 64. Mainz: Philip von Zabern. ISBN 978-3-80-531771-9. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  • Moortgat, Anton (1994). "Die Goldrosette – ein Schriftzeichen?". Altorientalische Forschungen [German]. Berlin: Institut für Orientforschung. 21: 359–371. {{cite journal}}: Няправільны |ref=harv (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  • Jochem Kahl: Ober- und Unterägypten: Eine dualistische Konstruktion und ihre Anfänge. In: Rainer Albertz (Hg.): Räume und Grenzen: Topologische Konzepte in den antiken Kulturen des östlichen Mittelmeerraums. Utz, München 2007, ISBN 3-8316-0699-4.
  • Werner Kaiser, Günter Dreyer: Umm el-Qaab: Nachuntersuchungen im frühzeitlichen Königsfriedhof. 2. Vorbericht. In: Mitteilungen des Deutschen Archäologischen Instituts Kairo Nr. 38. von Zabern, Mainz 1982, ISBN 3-8053-0552-4.
  • Peter Kaplony: Inschriften der Ägyptischen Frühzeit: Supplement. Harrassowitz, Wiesbaden 1966, ISBN 3-447-00052-X
  • Edited by E.C.M. van den Brink], Amsterdam, Netherlands Foundation for Archaeological Research in Egypt (Nederlandse Stichting voor Archeologisch Onderzoek in Egypte) (distributed by Nederlands Instituut voor het Nabije Oosten, P.B. 9515, 2300 RA Leiden, Netherlands, 1988. (17 x 24 cm; XV, 325 p., maps, fig., ill., tables, pl.); ISBN 90-70556-30-8.
  • KROEPER, Karla, Minshat Abu Omar — Burials with Palettes, in: Aspects of Early Egypt, 70-92. (map, tables, fig., pl.).
  • CIALOWICZ, Krzysztof M., La tête de massue du roi Scorpion, in: 50 Years of Polish Excavations in Egypt and the Near East. Acts of the Symposium at the Warsaw University 1986, Varsovie, Centre Professeur Kazimierz Michalowski d’Archéologie Méditerranéenne de l’Université de Varsovie et Centre d’Archéologie Mediterranéenne de l’Académie Polonaise des Sciences, 1994, 82-85.
  • Quibell, James Edward: Hierakonpolis. — London : Quaritch, 1900—1902. — Pt. I—II ; 4º. — (ERA ; [4th #. 5th year, 1898—1899,] Nr. 4-5)