Абідас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Абідас
егіп. ȝbḏw, стар.-грэч. Ἄβυδος, араб. ‏أبيدوس Abīdūs
26°11′05,49″ пн. ш. 31°55′07,96″ у. д.HGЯO
Краіна  Егіпет
Эль-Араба-эль-Мадфуна 98 км на поўнач ад Дэндэры
Архітэктурны стыль Старажытны Егіпет
Дата заснавання больш за 6 тыс. гадоў таму
Будынкі
 • Вялікі храм Асірыса
 • Храм Рамсеса II
 • Храм Сеці I • Асірыён
 • некропаль Ум эль-Кааб
Рэшткі падмуркаў: • Kom el-Sultan (англ.) • Shunet ez Zebib (англ.)
Рэліквіі і святыні Абідаскі спіс, табліца Абідаса, грабніцы першых фараонаў, кенатафы, храмы
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́бідас (Абджу, егіп. ȝbḏw, стар.-грэч.: Ἄβυδος, араб. ‏أبيدوس‎‎ Abīdūs) — старажытны горад у Егіпце. Уваходзіў у VIII верхнеегіпецкі ном. Першапачаткова цэнтр шанавання Хентыяменці і Упуаута. У эпоху Старога царства і I пераходнага перыяду Хентыяменці паглынаецца вобразам Асірыса, і Абідас становіцца адным з галоўных асірычных цэнтраў.

Размяшчаецца каля сучаснага населенага пункта Эль-Араба-эль-Мадфуна — у 98 км на поўнач ад Дэндэры.

У 1818 годзе Бэйнксам быў знойдзены «Абідаскі спіс» з іерогліфамі і спісам 76 фараонаў-папярэднікаў Рамсеса II, у 1835 набыты Брытанскім музеем. У храме Сеці I была выяўлена яшчэ адна падобная табліца, якая дапаўняе папярэднюю знаходку. Гэты выяўлены «спіс фараонаў» паслужыў егіптолагам найважнейшым ключом для дэшыфроўкі іерогліфаў і складання храналогіі дынастый Старажытнага Егіпта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дадынастычны і раннедынастычны час[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіён быў населены ўжо ў дадынастычны час; больш таго, да ўзвышэння Мемфіса ў XXX ст. да н.э. Абідас аспрэчваў у Урука гонар называцца самым вялікім і населеным горадам на Зямлі.

У царскім некропалі Ум-эль-Кааб, размешчаным у 1,5 км на захад ад Абідаса, знойдзены помнікі дадынастычных кіраўнікоў і кенатафы цароў I—II дынастый. Грабніца, пабудаваная для цара I дынастыі Джэра, прынамсі з часу Сярэдняга царства прымалася за грабніцу Асірыса. У Абідасе знойдзены крэпасці цароў II дынастыі Перыбсена і Хасехемуі. Захаваліся таксама надпісы раннедынастычнага часу. Найстаражытнейшыя помнікі (археалагічныя рэшткі культуры Нагада, грабніцы) адносяцца да 4 тысячагоддзя да н.э.

Старажытнае царства[правіць | правіць зыходнік]

У эпоху Старога царства ўжо існаваў храм у Абідасе, ён быў перабудаваны пры Пепі I. Захаваліся імунітэтныя дэкрэты Неферыркары, Тэці і невядомага цара Старажытнага царства мясцоваму жрэцтву. У Абідасе знойдзены пячаткі Усеркафа, Сахуры, Ніўсеры.

I пераходны перыяд і Сярэдняе царства[правіць | правіць зыходнік]

Храм Сеці

У эпоху I пераходнага перыяду VIII верхнеегіпецкі ном пераходзіў з рук у рукі падчас барацьбы паміж фіванцамі і гераклеапалітамі, пра што сведчаць «Павучанне Мерыкарэ», помнікі Ініятэфа II і яго сучаснікаў. Захаваліся фрагменты храмаў двайнікоў Ментухатэпа II і Ментухатэпа III. З эпохі XI дынастыі ў Абідасе пачынаецца маштабнае ўзвядзенне памінальных помнікаў чыноўнікамі з розных частак Егіпта. Гэтыя стэлы і капліцы не з’яўляліся грабніцамі, але забяспечвалі тым, хто ўзводіў іх, удзел у цырымоніях культу Асірыса.

Новае царства[правіць | правіць зыходнік]

Яхмас I XVIII дынастыі пабудаваў тут храм і піраміду. Яна лічыцца апошняй пірамідай фараонаў.

Пры царах XIX дынастыі, Сеці I і яго сыне Рамсесе II, былі пабудаваны два храмы, прысвечаныя Асірысу і іншым багам, а таксама кенатаф Сеці I.

У храме Рамсеса II быў знойдзены знакаміты рэльеф, так званы Абідаскі спіс цароў, у якім пералічаны ў храналагічным парадку імёны фараонаў — папярэднікаў Рамсеса II. Адкрыты ў 1818 г. Уільямам Джонам Бэйнксам, спіс стаў асновай для прац Шампальёна і Лепсіуса. Гэты рэльеф у 1835 г. быў набыты Брытанскім музеем. Верхняя частка рэльефу мае дэфект, але, дзякуючы знойдзенаму ў 1864 г. падчас раскопак у суседнім храме Сеці I іншаму падобнаму рэльефу, названаму табліцай Абідаса, сталі вядомыя астатнія імёны фараонаў.

Гэтыя важныя раскопкі, праведзеныя Агюстам Марыетам  (руск.), апісаны ў яго працы[1][2][3] з планамі, малюнкамі і надпісамі.

У часы Страбона на месцы Абідаса было толькі малаважнае паселішча; цяпер — разваліны ля вёскі Эль-Бірбэ, дзе яшчэ і да гэтага часу знаходзяцца сляды Мемнонія. Знойдзены ў гэтай мясцовасці генеалагічны спіс фараонаў XVIII дынастыі знаходзіцца цяпер у Брытанскім музеі.

Зноскі

  1. Auguste Mariette. Abydos : description des fouilles exécutées sur l’emplacement de cette ville… tome premier. ville antique, temple de Séti. Paris : A. Franck, 1869.
  2. Auguste Mariette. Abydos : description des fouilles exécutées sur l’emplacement de cette ville… tome deuxième. temple de Séti (supplément), temple de Ramsès, Temple d’Osiris, petit temple de l’ouest, nécropole. Paris : Impr. nationale, 1880.
  3. Auguste Mariette. Catalogue général des monuments d’Abydos découverts pendant les fouilles de cette ville. Paris : Impr. nationale, 1880.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]