Перайсці да зместу

Скачучая бомба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Vickers Type 464

Кодавая назва: Upkeep store


Макет бомбы ў ваенным музеі ў Даксфардзе
Тып: глыбінная бомба
Краіна: Сцяг Вялікабрытаніі
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 16 мая/17 мая 1943
(Аперацыя Chastise)[1]
Выкарыстоўвалася:

No. 617 Squadron RAF

Войны і канфлікты: Другая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Бэрнс Уолес
Распрацаваны: красавік 1942
Вытворца: Вікерс-Армстронг
Гады вытворчасці: February 1943
Усяго выпушчана: 19
Характарыстыкі
Маса, кг: 4195
Даўжыня, мм: 152 см
Шырыня, мм: 127 см
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 386—402 км/гадзіна
Прыцэльная далёкасць, м: 365—457 м
Выбуховае рэчыва: Торпекс
Маса выбуховага рэчыва, кг: 2990 кг
Механізм дэтанацыі: гідрастатычны запал (глыбіня 10 м)

Скачучая бомба (англ.: Bouncing bomb) — спецыяльная глыбінная авіябомба, распрацаваная брытанскім інжынерам Барнсам Уолесам для разбурэння плацін у Рурскай вобласці Германіі. Характэрнай асаблівасцю бомбы з'яўляецца здольнасць здзейсніць перад канчатковым апусканнем некалькі скачкоў па воднай паверхні. Гэта, разам з папярэдняй раскруткай, дазваляе бомбе ўшчыльную наблізіцца да плаціны, абароненай металічнымі сеткамі. Затым, пагрузіўшыся на глыбіню, такая бомба прыціскаецца да ўзрыванай сценкі дамбы, што дазваляе прычыніць найбольшую шкоду. З дапамогай гэтых бомбаў удалося за адну ноч сіламі ўсяго 19 бамбардзіроўшчыкаў цалкам разбурыць дзве вялікія плаціны і пашкодзіць трэцюю, што нанесла велізарную шкоду ваеннай прамысловасці нацысцкай Германіі (Аперацыя Chastise).

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1939, пасля нападу нацысцкай Германіі на Польшчу, у Еўропе пачалася Другая сусветная вайна. Вядомы англійскі інжынер і вынаходнік Барнс Уолес бачыў магчымасць найскарэйшага заканчэння вайны ў разбурэнні прамысловага патэнцыялу праціўніка шляхам стратэгічных бамбардзіровак. Асабліва важнай цэллю Уолес лічыў вадасховішчы ў Рурскай вобласці, якія пастаўлялі ваду і электраэнергію для цяжкай і металургічнай прамысловасці рэгіёна. Свае меркаванне ён выказаў у запісцы для міністэрства абароны: A Note on a Method of Attacking the Axis Powers. Для атакі плацін Уолес прапанаваў выкарыстоўваць звышцяжкія бомбы, здольныя выклікаць эфект лакальнага землетрасення. Аднак сродкаў для дастаўкі падобнай бомбы ў той час не існавала, і праект не быў прыняты. Тарпеды для атакі не падыходзілі — у вадасховішчах стаялі спецыяльныя засцерагальныя сеткі. Далейшыя разважанні прывялі Уолеса да ідэі выкарыстаць для атакі плацін прынцып «скачучай бомбы».

Дастаўка і выкарыстанне бомбы

[правіць | правіць зыходнік]
Прынцып дзеяння бомбы. Супрацьтарпедныя сеткі паспяхова пераадольваюцца скачкамі бомбы па паверхні вады

Для выканання атакі на тры буйныя плаціны ў Рурскай вобласці Германіі 21 сакавіка 1943 года была створана 617-я эскадрылля Каралеўскіх ВПС. Для дастаўкі бомбы выкарыстоўваліся пераабсталяваныя Avro Lancaster са спецыяльна трэніраванымі экіпажамі. Пераабсталяванне патрабавалася як з прычыны вялікіх памераў бомбы, так і з прычыны асаблівасцей яе выкарыстання. Пры гэтым лётныя характарыстыкі самалёта адчувальна змяняліся праз істотнае пагаршэнне аэрадынамічнай якасці. Дапрацоўкі стандартнага бамбардзіроўшчыка, сярод іншага, уключалі наступныя прылады:

  • Кранштэйны пад фюзеляжам, якія дазвалялі падвесіць бомбу, якая мела форму вялікага гладкага цыліндру, воссю папярок да кірункі палёту.
  • Прылада раскруткі бомбы[2]
  • Два разнесеныя пражэктары, якія накіроўваліся нахілена ўніз пад дакладна разлічанымі вугламі. Супадзенне плям святла ад пражэктараў на паверхні вады адбывалася пры дасягненні самалётам вышыні, якая патрабавалася для скіду бомбы
  • Просты трохвугольны прыцэл для вызначэння далёкасці. У момант скіду бомбы вежкі, размешчаныя па краях плаціны, мусілі назірацца пад загадзя разлічаным вуглом.

Баявыя налёты праводзіліся ўначы групамі самалётаў на невялікай вышыні з боку вадасховішча, у тым ліку і з разліку на раптоўнасць пры атацы цэлі, якая абаранялася сродкамі ППА. Яшчэ пры падлёце да цэлі ўключаўся матор, які моцна раскручваў бомбу на падвесе. Скід бомбы патрабаваў высокай дакладнасці па вышыні, скорасці і далёкасці. Экіпаж бамбардзіроўшчыка, што ішоў на цэль, вытрымліваючы патрабаваную скорасць, выходзіў на патрабаваную вышыню па супадзенні блікаў пражэктараў на воднай гладзі, а далёкасць скіду вызначаў па вугле паміж вежкамі. Скінутая раскручаная бомба, вытрымліваючы вось вярчэння з-за гіраскапічнага эфекту, здзяйсняла некалькі «скачкоў-блінцоў» па вадзе да плаціны, а затым за кошт эфекту Бернулі прыцягвалася да цела плаціны і нырала ўніз уздоўж сценкі. Узрывальнік спрацоўваў ад ціску вады на глыбіні парадку 10 метраў. Разлік быў на тое, што такім чынам плаціне будзе нанесены найбольшая шкода, і яна можа быць знесена, у тым ліку, самай вадой. Адваротным бокам такога падыходу былі вельмі высокія патрабаванні па дакладнасці скіду: калі штосьці ішло не так, бомба або адскоквала ад плаціны, або не далятала да яе, або пераскоквала праз плаціну, або не нырала, як трэба.

Зноскі

  1. Campaign Diary. Royal Air Force Bomber Command 60th Anniversary. UK Crown. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 24 мая 2007.
  2. Вярчэнне было накіравана так, каб пры дотыку з паверхняй вады бомба кацілася супраць руху самалёта-носьбіта. За кошт гэтага прыёму ўдалося панізіць хуткасць лінейнага руху бомбы, што, у сваю чаргу прыводзіла да адставання бомбы ад самалёта, дастатковага для бяспекі апошняга.
Вонкавыя відэафайлы
Здымкі трэніровак экіпажаў па скідзе скачучых бомбаў.