Бамбардзіроўшчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стратэгічны бамбардзіроўшчык ЗША B-2 Spirit

Бамбардзіроўшчык — баявы самалёт, прызначаны для паражэння наземных і марскіх аб’ектаў праціўніка бомбамі ці ракетамі. Першыя бамбардзіроўшчыкі створаны напярэдадні Першай сусветнай вайны, у Расіі першы бамбардзіроўшчык — «Ілья Мурамец  (руск.)» (1913). Найбольш тыповыя бамбардзіроўшчыкі на пачатку Другой сусветнай вайны: савецкі Пе-2, нямецкі Ю-87, англійскі «Галіфакс  (руск.)», амерыканскі «Ліберэйтар  (руск.)» і інш. Паводле канструкцыі сучасны бамбардзіроўшчык — суцэльнаметалічны манаплан (часам з крылом зменнай стрэлападобнасці), мае 2—8 рэактыўных рухавікоў. Палётная маса 35—227 т, хуткасць больш за 1000 км/гадз, далёкасць палёту без дазапраўкі да 18 тыс. км. Узбраенне: пушкі, да 20 ракет, бомбы да 23 т. Абсталяваны дапаможнымі сістэмамі і прыстасаваннямі для жыццезабеспячэння і выратавання экіпажа ў аварыйных умовах.

Гісторыя з’яўлення[правіць | правіць зыходнік]

Да 1914 года[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова замест бомб выкарыстоўваліся металічныя дроцікі (стрэлкі ці так званыя флэшэты) памерам крыху больш за аловак. Іх скідалі з самалёта на пяхоту і кавалерыю суперніка. Страла вагой 30 грамаў прабівала 150-міліметровы драўляны брусок.

Стваральнікам авіяцыйнай бомбы можна назваць італьянскага лейтэнанта Карла Цыпелі, які правёў шмат эксперыментаў з правобразамі авіяцыйных бомб. Галоўнай задачай было стварыць узрывальнік, які б спрацоўваў у найбольш зручны момант. Але вопыты з гранатамі, абсталяванымі выбухоўнікамі розных тыпаў, каштавалі жыцця самому вынаходніку.

Першае ў гісторыі (зафіксаванае) бомбамятанне ў баявых умовах здзейсніў італьянскі лётчык лейтэнант Гавоці. 1 лістапада 1911 года падчас італа-турэцкай вайны ён скінуў 4 бомбы вагой па 4,4 фунты (1,8 кг) на турэцкія войскі ў Трыпалі. У далейшым італьянцы сталі выкарыстоўваць бомбы вагой 10 кг, падрыхтаваныя гатовымі паражаючымі элементамі — шарыкамі ад карцечы.

Да пачатку Першай сусветнай вайны ў конкурсах на праектаванне аэрапланаў з’явіліся «бамбардзіровачныя» патрабаванні да праектаў баявых самалётаў. У прыватнасці на конкурсе 1912 года ў Расійскай імперыі рэгламентавалася, каб аэраплан даваў «найбольшыя зручнасці для абыходжання з агнястрэльнай зброяй і кідання бомбаў».

Першымі самалётамі, спецыяльна распрацаванымі для бамбардзіровак, былі італьянскі Caproni Ca-30 і брытанскі Bristol T.B.8, створаныя ў 1913 годзе. Яны былі абсталяваны прызматычным бомбавым прыцэлам у пярэдняй кабіне і цыліндрычным бамбаносцам у ніжняй пярэдняй частцы фюзеляжа, здольным несці дванаццаць 10-фунтавых (4,5 кг) бомб, якія можна было скідаць паасобку або ўсе адразу ў залежнасці ад неабходнасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]