Перайсці да зместу

Скрэбень-гігант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скрэбень-гігант

Дарослы скрэбень
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Macracanthorhynchus hirudinaceus (Pallas1781)

Сінонімы
  • Echinorhynchus gigas
  • Taenia hirudinaceus

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  196616
NCBI  1032456

Скрэбень-гігант, Макракантарынхус п’яўкавы (Macracanthorhynchus hirudinaceus) — від скрэбняў з атраду Oligacanthorhynchida.

Сінанімічныя назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Echinorhynchus gigas
  • Taenia hirudinaceus

Назва звязана з рэкорднымі для скрэбняў памерамі дарослых асобін: самкі дасягаюць 10-65 см у даўжыню, самцы — 5-9 см.

Лічынкі паразітуюць у тым ліку ў паражніне цела лічынак, кукалак і імага жукоў такіх родаў як майскія жукі (Melolontha) і Cetonia (Melolontha melolontha, Melolontha hippocastani і бронзаўка залацістая (Cetonia aurata)[1])[2][3]. Акантэлы гэтых скрэбняў былі адзначаны ў жукоў віду гнаявік звычайны (Geotrupes stercorarius) на тэрыторыі Белавежскай пушчы[4]. У якасці прамежкавых гаспадароў скрэбня зарэгістраваны таксама лічынкі жукоў віду жук-насарог (Oryctes nasicornis), а таксама імагінальныя формы відаў Copris lunaris і Aphodius fossor[5].

Дарослыя лакалізуюцца ў кішачніку млекакормячых, галоўным чынам — дзікіх і свойскіх свіней, але таксама некаторых відаў грызуноў, драпежных і чалавека[1].

Выкліканае скрэбнямі дадзенага віду захворванне называецца макракантарынхоз  (руск.).

Зноскі

  1. а б Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
  2. Щербович, И. А. Изучение биологии возбудителя макракантарихоза свиней (Macracantharhynchus Hirudinaceus) (Pallas,1781) / И. А. Щербович // Ученые записки Витебского ветеринарного института. — Витебск, 1939. — Т. 6. — С. 127—136.
  3. Щербович, И. А. Эпизоотология макраканторинхоза свиней / И. А. Щербович // Ученые записки Витебского ветеринарного института. — Витебск, 1948. — Т. 8. — С. 25-40.
  4. Морозов, Ю. Ф. К обнаружению личинок скребня-великана Macracanthorhynchus hirudinaceus (Pallas) у жуков-навозников в Беловежской пуще / Ю. Ф. Морозов // Докл. Акад. наук Белорус. ССР. — 1959. Т. 3, № 10. — С. 430—431.
  5. Изучение биологии скребня-великана (Macrocanthorhynchus hirudinaceus, Pallas, 1781), эпизоотологии макроканторинхоза свиней и усовершенствование мероприятий по борьбе с этой инвазией в условиях Белоруссии : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата ветеринарных наук : специальность 03.00.19 Паразитология / Кашников Анатолий Алексеевич ; Министерство сельского хозяйства, Белорусский научно-исследовательский ветеринарный институт. — Минск, 1973. — 19, [1] с. — Библиография в конце текста (5 назв.)