Смаленская дыяцэзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смаленская дыяцэзія
Герб
Лацінскі абрад
Галоўны горад
Краіна
Дата заснавання 1 верасня 1636
Дата скасавання 1783
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Смаленская дыяцэзія — царкоўна адміністрацыйная адзінка рымска-каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1611 годзе кароль Жыгімонт Ваза пасля ўзяціі Смаленска ў вайне 1609–1618 гадоў заклаў дыяцэзію. У 1636 годзе была афіцыйна ўтварана Смаленская каталіцкая дыяцэзія. 1 верасня 1636 года быў рукапаложаны на першага біскупа кс. Пётр Парчэўскі, які раней дзейнічаў як яе адміністратар.

У 1652 годзе ў дыяцізіі налічвалась 20 парафій. У 1678 годзе ў дыяцізіі налічвалась 3 парафіі.

У 1745 годзе біскупам стаў Ежы Гільзен, у яго часы ў Невелі дзейнічала біскупская курыя. У 1763 годзе біскупам дыяцэзіі стаў Габрыэль Вадзінскі.

Калі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1775 годзе літоўская частка дыяцэзіі перайшла пад панаванне Расіі, на гэтай тэрыторыі было 7 тыс. каталікоў (галоўным чынам шляхта).

У 1783 годзе тэрыторыя дыяцэзі была далучана да новаўтворанай Магілеўскай архідыяцэзіі[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Смаленскае біскупства(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 17 студзеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • P. Nitecki, Biskupi Kościoła w Polsce. Słownik biograficzny, Warszawa 1992, s. 265.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]