Перайсці да зместу

Смоўж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парафілетычная група жывёл
Назва
Смоўж
Статус назвы
не вызначаны
Бацькоўскі таксон
Клас Бруханогія (Gastropoda)
Прадстаўнікі
Усе бруханогіх малюскі без ракавіны
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы
У Вікіслоўніку ёсць артыкул «смоўж»Смоўж у Вікіслоўніку

Смоўж — агульнаўжывальная назва бруханогіх малюскаў, якія на працягу эвалюцыйнага развіцця зведалі рэдукцыю ці поўную страту ракавіны[1]. Смаўжы супрацьпастаўляюцца бруханогім з добра развітой ракавінай (слімакам). Форма смаўжа незалежна ўзнікла ў некалькіх групах водных і наземных бруханогіх малюскаў, таму сукупнасць усіх відаў разглядаюць не як таксон, а як экалагічную форму. Часам смаўжоў, якія захавалі рудыментарную ракавіну, называюць паўсмаўжамі (англ.: semislug).

Мяркуюць, што рэдукцыя і далейшая страта ракавіны мела экалагічныя прадпасылкі і адбывалася, напрыклад, пры пераходзе да пражывання ў густых зарасніках водных раслін ці лясным подсціле. Згодна з іншай гіпотэзай, прычынай стаў дэфіцыт неабходнага для пабудовы ракавіны кальцыю ў рэгіёнах, дзе фарміраваліся групы, у якіх узнікла форма смаўжа. Важным наступствам слабага развіцця ці адсутнасцi ракавіны аказваецца няздольнасць ізалявацца ад навакольнага асяроддзя пры нападзе драпежніка або наступленні неспрыяльных (напрыклад, засушлівых) умоў.

Некаторыя наземныя смаўжы — шкоднікі, здольныя зрабіць сур’ёзную псоту сельскай гаспадарцы.

Смаўжы ў працэсе спарвання
Nembrotha kubaryana (Nudibranch)
Nembrotha kubaryana (Nudibranch)
Смоўж Lehmannia nyctelia есць шапкавы грыб.

Зноскі

  1. Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9
  • Вялікі энцыклапедычны слоўнік «Біялогія» / пад рэд. М. З. Гілярова. М.: Вялікая Расійская энцыклапедыя, 1998.