Сміхаўскі вакзал
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/Vlaky_na_Sm%C3%ADchov%C4%9B.jpg/220px-Vlaky_na_Sm%C3%ADchov%C4%9B.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Praha-Sm%C3%ADchov%2C_zadn%C3%AD_%C4%8D%C3%A1st_koleji%C5%A1t%C4%9B.jpg/220px-Praha-Sm%C3%ADchov%2C_zadn%C3%AD_%C4%8D%C3%A1st_koleji%C5%A1t%C4%9B.jpg)
Сміхаўскі вакзал (чэшск.: Nádraží Praha-Smíchov або чэшск.: Smíchovské nádraží) — чыгуначны вакзал у раёне Сміхаў (Прага 5) Прагі.
У вакзала знаходзіцца станцыя метро Сміхаўске надражы (руск.: Сміхаўскі вакзал) лініі B.
Першапачаткова вакзал быў пабудаваны ў 1861—62 гадах як канечная станцыя ў Празе ў кірунку Бераўн, Плзень і Хеб. У 1875 годзе ён быў злучаны з Галоўным вакзалам праз Вышаградскі чыгуначны мост. Аднак менш чым праз 100 гадоў, умяшчальнасці вакзала стала не хапаць. Таму будынак быў знесены, а на яго месцы ў 1953—1956 быў пабудаваны новы па праекце Яна Зазваркі (Jan Zázvorka) і Ладзіслава Жака (Ladislav Žák). Сучасны будынак вакзала мае крытыя платформы і праходы для пасажыраў.
Ззаду вакзала знаходзіцца невялікая асобная станцыя, якая завецца «Smíchov — severní nástupiště» («Сміхаў — паўночная платформа»). Адтуль ездзяць невялікія вагоны па галіне Пражскі Земерынг (чэшск.: Pražský Semmering), якія праязджаюць па віядуках у Глубачапах.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сміхаўскі вакзал
- Nádraží Praha — Smíchov // Пражская інфармацыйная служба