Перайсці да зместу

Гукахімія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сонахімія)

Гукахімія або сонахімія — раздзел хіміі высокіх энергій, які вывучае ўзаемадзеянне магутных акустычных хваль і тых хімічных і фізіка-хімічных эфектаў, якія ўзнікаюць пры гэтым у рэчывах. Навука даследуе кінетыку і механізм рэакцый, якія адбываюцца пад дзеяннем акустычных ваганняў, у аб’ёме гукавога поля. Да вобласці сонахіміі таксама адносяцца некаторыя фізіка-хімічныя працэсы ў гукавым полі: соналюмінесцэнцыя, дыспергаванне рэчыва пры дзеянні ўльтрагуку, ультрагукавое эмульгіраванне і іншыя калоідна-хімічныя працэсы. Як правіла, гукахімічныя працэсы вывучаюцца ва ўльтрагукавым дыяпазоне (ад 20 кгц да некалькіх Мгц). Гукавыя ваганні ў кілагерцавым дыяпазоне і інфрагукавым дыяпазоне вывучаюцца значна радзей. Таксама менавіта сонахімія даследуе ўздзеянне працэсаў кавітацыі на працяканне хімічных рэакцый.

  • Прутенская Е. А. Использование ультразвука в химии и биотехнологии. — Тверь: ТГТУ, 2011. — 92 с. (руск.)
  • Маргулис М. А. Основы звукохимии. Химические реакции в акустических полях. — М.: Высшая школе, 1984. — 272 с. — 300 экз. (руск.)