Спектакль окончен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Спектакль окончен»
Вокладка сінгла «Спектакль окончен» (P175, 2012)
Сінгл выканаўцы Паліны Гагарынай
Выпушчаны 19 студзеня 2012
Фармат відэакліп, радыёратацыя, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2011; Meladze Brothers Studio (Кіеў, Украіна)
Жанр Поп, Хай-энерджы
Працягласць 3 хв. 59 с
Лэйбл Velvet Music
Прадзюсар Канстанцін Меладзэ
Аўтар песні Канстанцін Меладзэ[1]
Паліны Гагарынай, храналогія сінглаў
«Осколки»
(2011)
«Спектакль окончен»
(2012)
«Нет»
(2012)

«Спектакль окончен» (бел.: Спектакль скончаны) — песня, якую напісаў Канстанцін Меладзэ і запісала расійская спявачка Паліна Гагарына, для яе трэцяга студыйнага альбома. Кампазіцыя, якую спрадзюсаваў Меладзэ, была выпушчана як сінгл з будучага альбома 19 студзеня 2012 года.

Перадгісторыя і рэліз[правіць | правіць зыходнік]

Песня была напісана Канстанцінам Меладзэ і запісана Гагарынай, паводле яе прызнанняў, у вельмі кароткія тэрміны. Раней выканаўца ужо працавала з Канстанцінам, які напісаў для яе песню «Я тебя не прощу никогда» (2007). Як паведамляе інтэрнэт-выданне «Таблоид», песня была самым прыкметным хітом спявачкі, пасля якой яна «змоўкла на чатыры гады, галоўнай падзеяй гэтых гадоў было нараджэнне дзіцяці і ператварэнне ў бландынку»[2]. Меладзэ казаў: «Даўно збіраўся пачаць сумесную працу з Палінай, і, спадзяюся, гэтая песня стане пачаткам доўгатэрміновага супрацоўніцтва»[3]. У інтэрв’ю NewsMusic.ru спявачка апавядала:

Канстанцін Меладзэ напісаў для мяне надзвычайную песню «Спектакль окончен», якая мне вельмі падабаецца! У ёй шмат страсці і прыгажосці. Спадзяюся, маім слухачам яна таксама прыйдзецца па гусце. Гэтая праца была для мяне вялікай радасцю, у песні складзеная цэлая гісторыя са сваёй драматургіяй, якую я пражываю разам з галоўнай гераіняй у кожным радку. І вершы, і музыка дзіўна гарманічныя, а эмоцыі, якімі працяты ўвесь твор, зразумелыя кожнаму. Упершыню пачуўшы яе, я адразу паверыла, што яна абавязкова стане папулярнай[4].

— Паліна Гагарына

«Спектакль окончен» быў выпушчаны на радыё ў краінах СНД 19 студзеня 2012 года, праз сістэму «Tophit». Таксама ў канцы студзеня песня стала даступная для праслухоўвання на афіцыйным сайце спявачкі[5]. Пасля рэліза кампазіцыі ў прэсе з’яўляліся чуткі пра раман Меладзэ і Гагарынай[6].

Музыка і лірыка[правіць | правіць зыходнік]

«Спектакль окончен» — гэта танцавальная поп-кампазіцыя, з характэрным для работ Меладзэ гучаннем. На сайце Siteua.org пісалі, што «стыль Канстанціна Меладзэ, як заўсёды, вядомы»: у песні прысутнічае танцавальны рытм з ухілам у рэтра, этнічныя сэмплы з народным харавым вакалам у духу Enigma або Era і «пара англамоўных слоўцаў для завяршэння вобраза»[6].

Рэакцыя крытыкі[правіць | правіць зыходнік]

У цэлым, «Спектакль окончен» атрымаў станоўчыя водгукі ад крытыкаў, музычных журналістаў і праграмных дырэктараў радыёстанцый, заняўшы дзевятае месца ў «Экспертным чарце» партала RedStarMusic.ru за студзень 2012 года[7]. У калужскім інтэрнэт-часопісе «Таблоид» пісалі, што кампазіцыя стала першай песней спявачкі за доўгі час, якая прэтэндуе на званне хіта, і адзначалі яе падабенства з творамі гурта «ВИА Гра»[2].

Булат Латыпаў у «Афішы» станоўча адазваўся пра песню. Аўтар пісаў, што Гагарына, выканаўшы песню, «набрыла на залатую дарожку», але, тым не менш, кампазіцыя хутчэй гучыць, як «песня Меладзэ», а не як «песня Гагарынай» і магла быць выканана і Верай Брэжневай, і гуртом «ВИА Гра». «…але такая ўжо асаблівасць творчага метаду ўкраінскага прадзюсара… Складваецца адчуванне, што вялікі камбінатара можа тасаваць сваю калоду як заўгодна, але выцягваць адтуль раз за разам будзе толькі козыры. Зрэшты, і на такім благадатным фоне песня вылучаецца — занадта чапляе, занадта складана, занадта б’е наводмаш туды, куды трэба. Не „Любовь спасёт мир“, не, але на той жа арбіце круціцца», — адзначаў рэцэнзент[8].

Музычнае відэа[правіць | правіць зыходнік]

Відэакліп на песню быў зняты ў студзені 2012 года, у Кіеве. Рэжысёрам выступіў Сяргей Салодкі, аператарам — Юрый Кароль[9]. Канстанцін Меладзэ казаў пра відэа: «У гэтым кліпе мы стараліся паказаць, што Паліна не толькі выдатная спявачка, але і прыгожая, вельмі артыстычная жанчына. Гэты кліп — свайго роду партфоліа, рэкламны ролік спявачкі Паліны Гагарынай»[3]. Рэліз кліпа прайшоў 30 студзеня 2012 года на канале Ello (YouTube).

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

  • Украінскі лічбавы сінгл[10]
НазваАўтар Працягласць
1. «Спектакль окончен» Канстанцін Меладзэ 3:59

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Тыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Краіна/тэрыторыя (Чарт) Вышэйшая пазіцыя
СНД (Tophit Агульны Топ-100)[11] 10
СНД (Tophit Топ-100 па заяўках)[11] 3
Расія (Tophit Расійскі Топ-100)[12] 19
Расія (Tophit Маскоўскі Топ-100)[13] 21
Расія (Tophit Санкт-Пецярбургскі Топ-100)[14] 35
Украіна (Tophit Украінскі Топ-100) 5
Украіна (Tophit Кіеўскі Топ-100) 6
Расія (2М Топ 10. Лічбавыя трэкі)[15] 3
iTunes (Расія) 5

Гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Краіна/тэрыторыя (Чарт, 2012) Вышэйшая пазіцыя
СНД (Tophit Агульны Топ-200)[16] 26
СНД (Tophit Агульны Топ-200. Рускамоўныя сінглы)[17] 11
СНД (Tophit Топ-200 па заяўках)[18] 8

Зноскі

  1. Полина Гагарина / Спектакль окончен. Tophit. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 03.03.2012.
  2. а б Чи-Ли, Полина Гагарина, новые клипы. tabloid40.ru (4 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 04.03.2012.
  3. а б Полина Гагарина представила поклонникам свой новый имидж и рассказала о песне. reporter.zp.ua (18 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 04.03.2012.
  4. Виктория Животова.. Полина Гагарина: Я не веду войну с форматом!. NewsMusic.ru (28 лютага 2012). Праверана 03.03.2012.
  5. Полина Гагарина спела песню Константина Меладзе. fz-news.ru (29 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 04.03.2012.
  6. а б Константин Меладзе закрутил роман с Полиной Гагариной. showbiz.siteua.org (19 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 03.03.2012.
  7. Полина Гагарина - «Спектакль окончен». redstarmusic.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 04.03.2012.
  8. Булат Латыпов.. Мир поп Григорьев и Успенская, «ВИА Гра» и Брежнева, Грув и «Мираж» и другие. Афиша (16 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 03.03.2012.
  9. Список видеоклипов, снятых в январе. InterMedia (10 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 04.03.2012.
  10. Полина Гагарина/Спектакль окончен. music.djuice.ua. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 06.03.2012.
  11. а б Основные параметры ротации трека на радиостанциях, работающих в системе TOPHIT.RU(недаступная спасылка)
  12. tophit.ru: Weekly Airplay Top Hit 100 Russia(недаступная спасылка)
  13. tophit.ru: Weekly Airplay Top Hit 100 Moscow(недаступная спасылка)
  14. tophit.ru: Weekly Airplay Top Hit 100 St. Petersburg Архівавана 30 студзеня 2010.
  15. Lenta.ru: Музыка: Кончится лето
  16. tophit.ru: Yearly General Airplay Top Hit 200(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2015. Праверана 15 студзеня 2013.
  17. tophit.ru: Yearly Russian Airplay Top Hit 200(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 15 студзеня 2013.
  18. tophit.ru: Yearly Audience Choice Top Hit 200. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2013. Праверана 15 студзеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]