Спірыдон Дыянісьевіч Мяркулаў
Спірыдон Дыянісьевіч Мяркулаў | |
---|---|
руск.: Спиридон Дионисьевич Меркулов | |
| |
Нараджэнне |
1870 |
Смерць |
1957 |
Спірыдон Дыянісьевіч Мяркулаў (1870, Прыамур’е, Расійская імперыя — 1957, Сан-Францыска (Злучаныя Штаты Амерыкі)) — расійскі палітычны і грамадскі дзеяч. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Далёкім Усходзе, Старшыня Часовага Прыамурскага ўрада у 1921—1922 гадах. Родны брат М. Д. Мяркулава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1870 годзе ў сям'і прыамурскага селяніна. Скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, пасля чаго паступіў на службу ў Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцей. Надалей працаваў і жыў у г. Уладзівастоку, дзе займаў пасады юрыста-кансультанта Уладзівастоцкага гарадскога самакіравання, галоўнага інспектара Паўночнага страхавога грамадства і інш., займаўся адвакацкай практыкай.
У маі 1921 года ўзначаліў Часовы Прыамурскі ўрад, які кантраляваў тэрыторыю сучасных Прымор'і і часткі Хабараўскага краю. Па яго ініцыятыве ў 1921 годзе быў створаны Нацыянальна-Дэмакратычны Саюз. Улетку 1922 года з прычыны нязгод, што паўсталі з вайсковым камандаваннем, пайшоў у адстаўку і зменшаў у эміграцыю.
Жыў у ЗША, сканаў у 1957 годзе ў г. Сан-Францыска.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д. І. Абрыкосаў. Токіа: амбасада без дзяржавы // Міжнароднае жыццё : часопіс. — 2007. — № 4. — С. 99—132.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фонд С. Д. Меркулова. Личные фонды Государственного архива Российской Федерации (1917—2000 гг.) . Государственный архив Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2013. Праверана 19 сакавіка 2013.