Субарбітальны касмічны палёт
Субарбітальны касмічны палёт — касмічны палёт лятальнага апарата па балістычнай траекторыі з хуткасцю менш першай касмічнай, гэта значыць недастатковай для вывада на арбіту штучнага спадарожніка Зямлі.
Іншае вызначэнне:
Субарбітальны касмічны палёт — палёт апарата з эліптычнай хуткасцю па балістычнай траекторыі з апацэнтрам, які знаходзіцца вышэй мяжы космасу, і з перыцэнтрам, які знаходзіцца ніжэй паверхні планеты, гэта значыць без выхада на арбіту штучнага спадарожніка планеты[1].
Паводле другога азначэння, субарбітальны касмічны палёт можа ажыццяўляцца таксама пры хуткасцях, якія перавышаюць па велічыні значэнне першай касмічнай хуткасці аж да велічыні другой касмічнай (парабалічнай) хуткасці. Такія палёты магчымыя, напрыклад, пры строга вертыкальным наборы хуткасці, а таксама ў іншых выпадках, у якіх вектар хуткасці апарата ў момант адключэння рухавікоў арыентаваны такім чынам, што сфарміраваная траекторыя мае перыцэнтр ніжэй паверхні планеты. Пры гэтым апарат не можа стаць штучным спадарожнікам планеты, нягледзячы на дастатковую па велічыні хуткасць.
Паводле класіфікацыі Міжнароднай федэрацыі аэранаўтыкі (FAI), касмічным лічыцца палёт, вышыня якога перавышае 100 км (лінія Кармана). Паводле класіфікацыі Ваенна-паветраных сіл ЗША, касмічным палётам лічыцца палёт, вышыня якога перавышае 50 міль (прыблізна 80 км).
Першыя паспяховыя спробы субарбітальных палётаў былі здзейсненыя ў 1944 годзе ў Германіі пры выпрабаванні баявой балістычнай ракеты Фау-2[2]. Пры вертыкальным запуску падчас выпрабаванняў ракета дасягнула вышыні 188 км, што, па сучасных мерках, лічыцца субарбітальным палётам. Ракеты Фау-2 былі непілатуемымі. Таксама існаваў праект «Амерыка» для нанясення удараў па ўсходнім ўзбярэжжы ЗША з стварэннем двухступенчатай першай у свеце міжкантынентальнай ракеты (МБР) A9/A10 «Amerika-Rakete», чыя галаўная частка з баягалоўкай здзяйсняла субарбітальны палёт і наводзілася на цэль спачатку па радыёмаяку, а пасля — пілотам, які пакідаў кабіну на парашуце і меў прывадненне ў Атлантычным акіяне. Выпрабаванні другой ступені А-9 праводзіліся некалькі разоў, пачынаючы з 8 студзеня 1945 года, пры гэтым, паводле непацверджаных звестак, на борце знаходзіліся пілоты, якія ў выпадку перавышэння ў гэтых запусках вышыні 100 км маглі лічыцца першымі касманаўтамі.
У канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў у Савецкім Саюзе былі праведзены некалькі пускаў з дасягненнем вышынь звыш 100 км. 22 ліпеня 1951 года адбыўся субарбітальны палёт сабак Дэзік і Цыган на Р-1В, яны сталі першымі жывёламі, якія паспяхова вернуліся з космасу. Палёты Р-1Б былі прадугледжаны як падрыхтоўчыя па сакрэтнай праграме Праект ВР-190 субарбітальных палётаў касманаўтаў, якая, паводле афіцыйных звестак, была адменена, хоць некаторыя прыхільнікі канспіралагічных тэорый змоў сцвярджаюць, што няўдалыя пілатуемыя палёты ўсё-такі былі здзейсненыя ў 1957-1959 гадах.
У 1960-х гадах у ЗША былі ажыццяўлены 15 субарбітальных пілатуемых касмічных палётаў. Два палёты праведзены па праграме «Меркурый» (Mercury) — касмічныя караблі «Фрыдам-7» (Freedom-7) і «Ліберці Бэл-7» (Liberty Bell-7) выводзіліся на балістычную траекторыю ракетай-носьбітам «Рэдстоўн» (Redstone). Абодва гэтых палёты прызнаныя касмічнымі па версіі МФА і ВПС ЗША і іх пілоты сталі першымі астранаўтамі ЗША.
Трынаццаць субарбітальных палётаў былі ажыццяўлены на ракетным самалёце «Х-15А». Усе гэтыя трынаццаць палётаў прызнаныя касмічнымі па версіі ВПС ЗША. Толькі два палёты «Х-15А» (№ 3 і 4 ў табліцы) прызнаныя касмічнымі таксама і МФА.
У 1975 гаду падчас вывада на арбіту карабля «Саюз-18-1» адбылася адмова ракеты-носьбіта. У выніку касмічны карабель на арбіту не выйшаў, а здзейсніў палёт па субарбітальнай траекторыі.
Тры субарбітальных палёта (№ 6-8 у табліцы) ажыццяўлены ўпершыню на прыватным касмічным самалёце SpaceShipOne.
У рамках разгортвання ў 2010-х гадах прыватнага касмічнага турызму, субарбітальныя палёты прапануюцца шырокай грамадскасці на авіякасмічных сістэмах SpaceShipTwo і іншых, а таксама на ракетных сістэмах Tycho Brahe, ARCASPACE-Stabilo, New Shepard і іншых. У ЗША ўжо будуецца першы касмапорт для ажыццяўлення рэгулярных субарбітальных палётаў[3].
Таксама існуюць праекты субарбітальных пасажырскіх авіялайнераў (напр, SpaceLiner) і ваенных транспартнікаў хуткага рэагавання.
№ | Дата | Лятальныя апарат | Максімальная вышыня | Пілот |
---|---|---|---|---|
1 | 5 мая 1961 | Меркурый-Рэдстоўн-3 | 186,0 км | Алан Бартлет Шэпард |
2 | 21 ліпеня 1961 | Меркурый-Рэдстоўн-4 | 190,3 км | Вірджыл Айвэн Грысам |
3 | 19 ліпеня 1963 | North American X-15 полёт 90 | 106,0 км | Джозеф Уокер |
4 | 22 жніўня 1963 | North American X-15 палёт 91 | 108,0 км | Джозеф Уокер |
5 | 5 красавіка 1975 | Саюз-18-1 | 192,0 км | Васілій Лазараў, Алег Макараў |
6 | 21 чэрвеня 2004 | SpaceShipOne палёт 15 | 100,124 км | Майкл Мелвіл |
7 | 29 верасня 2004 | SpaceShipOne палёт 16 | 102,93 км | Майкл Мелвіл |
8 | 4 кастрычніка 2004 | SpaceShipOne палёт 17 | 112,014 км | Браян Бінні |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Дадзенае вызначэнне з'яўляецца наступствам з вызначэння тэрміна «субарбітальная траекторыя» ў заканадаўстве ЗША (49 U.S.C. § 70102 (20) (2004)): «Субарбітальная траекторыя — зададзеная траекторыя палёта ракеты-носьбіта, спускальнага апарата альбо любой іншай яго часткі, імгненная кропка падзення якога ва ўмовах вакуума не выходзіць за мяжу зямной паверхні.
- ↑ Walter Dornberger. Peenemünde. Moewig Dokumentation (Том 4341). — Berlin: Pabel-Moewig Verlag Kg, 1984. — С. 297. — ISBN 3-8118-4341-9.
- ↑ Космас-часопіс: Першы касмапорт
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Encyclopedia Astronautica (англ.)