Судзумэ зачыняе дзверы
Судзумэ зачыняе дзверы | |
---|---|
яп.: すずめの戸締まり | |
Жанр | роўд-муві[d], fantasy anime[d], гісторыя сталення[d] і анімэ-фільм[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | CoMix Wave Films[d] |
Працягласць | 122 хв.[1] |
Зборы | 323 000 000 $[4] |
Краіна | |
Мова | японская мова[1] |
Год | 11 лістапада 2022, 12 красавіка 2023[1], 13 красавіка 2023[2], 13 красавіка 2023[3], 13 ліпеня 2023, 13 ліпеня 2023 і 27 красавіка 2023 |
IMDb | ID 16428256 |
Афіцыйны сайт (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Судзумэ зачыняе дзверы» (яп.: すずめの戸締まり) — поўнаметражны анімэ-фільм ад рэжысёра і сцэнарыста Макота Сінкая, створаны кампаніяй CoMix Wave Films. Праца над фільмам пачалася ў 2020 годзе і праходзіла пры ўдзеле аніматараў, якія раней за ўжо супрацоўнічалі з Сінкаем . Кінатэатральны рэліз адбыўся ў Японіі 11 лістапада 2022 года[5], 23 лютага 2023 года фільм паказалі на 73-м Берлінскім кінафестывале[6].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Праз некаторы час, вярнуўшыся ў свой родны горад на Кюсю, Судзумэ ідзе ў школу. Да свайго здзіўлення, яна зноў сутыкаецца з Сотай на тым жа месцы, дзе яны ўпершыню сустрэліся.
Каб выратаваць яго, яна вырашае знайсці гэтыя канкрэтныя дзверы ў сваім родным горадзе ў рэгіёне Тахоку, які быў разбураны падчас землятрасення і цунамі ў 2011 годзе, калі Судзумэ страціла і сваю маці, і свой дом. На шляху Судзумэ сутыкаецца з сябрам Соты, Тамоя Сэрыдзавай, які хоча дапамагчы ёй знайсці Соту, разам з цёткай Судзумэ, Тамакі, якая шукала Судзумэ, каб забраць яе з сабой на Кюсю. Судзумэ адмаўляецца вяртацца, таму Тамакі таксама далучаецца да падарожжа ў Тахоку з Сэрыдзавай за рулём. Падчас прыпынку на шляху Судзумэ і Тамакі ўступаюць у спрэчку, выявіўшы, што Тамакі апантаны Садайдзінам, Усходнім каменным вартаўніком, які ідзе за імі да канца шляху. Пазней Тамакі вядзе Судзумэ да руін яе старога дома, дзе Судзумэ знаходзіць старыя дзверы і ўваходзіць з Дайдзінам і Садайдзінам. Апынуўшыся ў вечнасці, Садайдзін мяняе форму і адцягвае чарвяка, а Судзумэ спрабуе абудзіць Соту, які потым вяртаецца ў сваю чалавечую форму. Усведамляючы цану сваёй свабоды, Дайдзін ахвяруе сабой, каб стаць каменным вартаўніком і назаўжды замкнуць чарвяка ў вечнасці.
Судзумэ адводзіць параненага хлопца да сябе дадому, каб нанесці павязку, дзе ён называецца як Сота Мунаката. Пакуль яны размаўляюць, з’яўляецца кот з курорта і ператварае Соту ў дзіцячае крэсла, на якім ён сядзеў. Сота, цяпер ператварыўшыся ў маленькі трохногае крэсла на якім сядзеў, пераследуе ката да парома, які накіроўваецца ў суседнюю прэфектуру — Эхімэ, а Судзумэ ў гэты час ідзе за імі. Калі Сота і Судзумэ нарэшце наганяюць ката — кот у гэты момант пераскоквае на іншы міма праплываючы катэр.
Пазней увечары Судзумэ тэлефануе сваёй цётцы Тамакі Івата і тлумачыць ёй, што застаецца начаваць у сваёй сяброўкі. Купіўшы вячэру, Судзумэ накіроўваецца на палубу да Соты, дзе Сота тлумачыць Судзумэ, што кот — гэта «каменны вартаўнік» і што чарвяк быў выпушчаны пасля таго, як каменны вартаўнік быў выдалены з-пад дзвярэй. Гэтак жа па словах Сота — ён «зачыняльнік дзвярэй» і павінен знайсці і замкнуць пэўныя дзверы ў закінутых месцах па ўсёй Японіі, каб прадухіліць вызваленне магутнага звышнатуральнага «чарвяка» і здольнага выклікаць землятрусу.
Дасягнуўшы Эхімэ, Судзумэ і Сота знаходзяць у сацыяльных сетках пасты мясцовых жыхароў, якія сфатаграфавалі ката і назвалі яго «Дайдзін-саветнік». Пазнаёміўшыся з мясцовай дзяўчыны Цікай Амабэ яны зноў знаходзяць чарвяка ў закінутай школе. Ціка нічога не разумеючы згаджаецца дапамагчы новай сяброўцы дабрацца да закінутай школы, дзе Судзумэ і Сота паспяваюць зачыніць дзверы да таго як чарвяк ўпадзе на зямлю выклікаўшы землятрус. Пазней яны засталіся на ноч у доме Цікі — у гасцініцы «Амабэ», дзе Судзумэ тэлефануе сваёй цётцы і тлумачыць, што знаходзіцца ў Эхімэ і што зладзіла сабе «міні-вакацыі».
На наступны дзень, развітаўшыся з Цікай, яны едуць аўтастопам у Кобэ, па дорозе ў яго іх падбірае жанчына па імі Румі Ніномія якая накіроўваецца туды ж, якая ў замен просіць Судзумэ прыгледзець за яе дзецьмі-блізняткамі, пакуль яна працуе ў караоке-бары ў сваім доме на першым паверсе. У гэты час цётка Тамакі адпраўляецца ў шлях за пляменніцай. Пазней увечары з-за наплыву гасцей згаджаючыся дапамагчы Румі на першым паверсе —Судзумэ заўважае Дайдзіна, які вядзе яе і Соту ў закінуты парк забаў, дзе чарвяк зноў спрабуе выбрацца з кабінкі колы агляду. У іх атрымліваецца замкнуць дзверы, і чарвяк знікае. Сота тлумачыць, што партал ўнутры дзвярэй вядзе ў вечнасць, месца, куды душы трапляюць пасля смерці.
Высачыўшы Дайдзіна да Токіа, Сота просіць Судзумэ адвезці іх у яго кватэру. Там ён тлумачыць міф пра чарвяка Намадзу і пра тое, што ён апошні нашчадак сям’і, якая на працягу многіх пакаленняў адказвала за замыканне ўсіх дзвярэй, якія вядуць у вечнасць. Ён кажа, што ёсць два каменныя вартавыя, якія запячатваюць чарвяка: заходні каменны вартавы прыняў аблічча ката — Дайдзіна, а месцазнаходжанне ўсходняга каменнага вартавога невядома. Ён таксама папярэджвае, што калі чарвяк паспрабуе з’явіцца ў Токіа, гэта можа выклікаць землятрус такой жа сілы, як Вялікае землетрасенне Канта 1923 года. У нейкі момант да Соты наведваецца яго сябар Тамоя Сэрыдзава і Судзумэ заўважае, што чарвяк зноў з’яўляецца, і ідзе за ім. Чарвяк прымае велізарную форму ў небе, і яны ляцяць туды. Дайдзін зноў з’яўляецца і паказвае, што ён перадаў сваю функцыю каменнага ахоўніка — Соце. Сота раптам ператвараецца ў каменнага вартавога, і Судзумэ вымушана выкарыстоўваць яго, каб замкнуць гіганцкага чарвяка.
Пазней Судзумэ прачынаецца ў храме з Такійскімі варотамі, дзе яна бачыць Соту ў вечнасці, але не можа ўвайсці ў дзверы. З’яўляецца Дайдзін, і Судзумэ злуецца на яго і кажа яму не вяртацца. Затым яна наведвае дзядулю Соты, Хіцудзіра Мунакату, у бальніцы, спадзеючыся высветліць, як выратаваць Соту. Ён тлумачыць, што здольнасць Судзумэ бачыць чарвяка і Вечнасць праз дзверы азначае, што ў нейкі момант свайго жыцця яна ўвайшла ў царства праз адну з дзвярэй. Больш за тое, дзвярны праём, якім яна ўпершыню скарысталася, — адзінае месца, дзе яна можа зноў увайсці ў вечнасць, каб выратаваць Соту.
У абедзенны перапынак, разам са сваімі аднакласніцамі, Судзумэ заўважае велізарны слуп дыму, які выходзіць з месца, дзе быў размешчаны закінуты курорт, які як высвятляецца ніхто іншы не бачыць. Яна імчыцца туды і знаходзіць таго самага маладога чалавека, які з усіх сіл спрабаваў зачыніць дзверы з якіх зыходзіць слуп дыму. Судзумэ кідаецца яму на дапамогу, і разам ім атрымліваецца зачыніць дзверы. З-за падзення слупа дыму ў суседнім раёне адбыўся землятрус.
Яшчэ знаходзячыся ў вечнасці, яны здалёку бачаць дзяўчынку. Судзумэ разумее, што гэтая дзяўчынка — гэта яна сама, дванаццацігадовай даўніны. Судзумэ вырашае падарыць сабе дзіцячае крэсла, якое ёй падарыла маці на дзень нараджэння, і запэўнівае сябе, што гэтае крэсла дасць ёй сілы пераадолець трагедыю і працягваць расці. Маладая Судзумэ, якая становіцца матываванай, вырашае пакінуць вечнасць і вярнуцца (у мінулае), у выніку чаго Тамакі знайшла яе дванаццаццю гадамі раней. Судзумэ і Сота самі пакідаюць вечнасць (да цяперашняга часу), Сота вяртаецца ў Токіа, а Судзумэ і Тамакі вяртаюцца на Кюсю, зноў наведваючы сяброў, якіх Судзумэ завяла ў падарожжы.
17-гадовая старшакласніца Судзумэ Івата жыве са сваёй цёткай у невялікім рыбацкім мястэчку на востраве Кюсю. Аднойчы, накіроўваючыся ў школу, яна сустракае маладога чалавека, які шукае мясцовыя закінутыя руіны з «нейкімі дзвярыма», таму яна паведамляе яму пра закінуты паблізу курорт і з цікаўнасцю ідзе за ім да гэтых руінаў. Там пад разбураным купалам яна знаходзіць дзверы, якія стаяць у адзіноце на раме, адкрыўшы якую яна бачыць ўнутры дзверы поле з чыстым зорным небам, у якое яна не можа ўвайсці. Затым яна спатыкаецца аб статую ката на падлозе, якая ператвараецца ў сапраўднага ката і ўцякае. Спалохаўшыся, яна імчыцца назад у школу.
Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]- Судзумэ Івата (яп.: 岩戸 鈴芽) — 17-гадовая вучаніца старэйшай школы, якая жыве са сваёй цёткай Тамакі ў ціхім рыбацкім мястэчку ў прэфектуры Міядзакі, размешчаным на востраве Кюсю.
- Сота Мунаката (яп.: 宗像 草太) — малады чалавек, які з’яўляецца «закрывальнікам дзвярэй», адказвае за пошук чароўных дзвярэй па ўсёй Японіі і за тое, каб яны былі зачыненыя, каб прадухіліць жудасныя стыхійныя бедствы.
- Тамакі Івата (яп.: 岩戸 環) — родная цётка Судзумэ і малодшая сястра Цубамэ.
- Мінору Акабэ (яп.: 岡部 稔) — калега Тамакі, які таксама працуе ў мясцовым рыбалоўчым кааператыве.
- Румі Нінамія (яп.: 二ノ宮 ルミ) — маці-адзіночка, якая жыве ў Кобэ і адна выхоўвае двух маленькіх блізнятак.
- Ціка Амабэ (яп.: 海部 千果) — 17-гадовая дзяўчына з прэфектуры Эхімэ.
- Цубамэ Івата (яп.: 岩戸 椿芽) — маці Судзумэ і старэйшая сястра Тамакі.
- Хіцудзіра Мунаката (яп.: 宗像 羊朗) — дзядуля Соты, шпіталяваны ў такійскую бальніцу.
- Тамоя Сэрыдзава (яп.: 芹澤 朋也) — лепшы сябар Соты.
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка анімэ пачалася ў студзені 2020 года. Сцэнар быў напісаны ў перыяд з красавіка па жнівень. Праца над раскадроўкай доўжылася з верасня 2020 па снежань 2021 года. На сярэдзіну снежня 2021 працягвалася адмалёўка. У здымачную групу ўваходзілі аніматары, якія раней ужо супрацоўнічалі з Сінкаем. Так, за дызайн персанажаў адказваў Масаесі Танака «Тваё імя» і «Дзіця надвор’я»), Кэн’іці Цуція («Тваё імя») быў рэжысёрам анімацыі, а Такума Тандзі («Тваё імя» і «Сад вытанчаных слоў») — арт-дырэктарам[7][8].
20 верасня 2022 года было абвешчана, што гурт Radwimps, які раней супрацоўнічаў з Сінкаем над фільмамі «Тваё імя» і «Дзіця надвор’я», напіша музыку да фільма разам з кампазітарам Кадзумам Дзінаўці. Таксама стала вядома, што спявачка з «Ціктока» Тоака запісала вакал для загалоўнай песні «Suzume»[9], якая дэбютавала на музычных сэрвісах 30 верасня 2022 года[10]. Саўндтрэк быў выпушчаны ў дзень выхаду фільма, 11 лістапада 2022 года. Яго запіс часткова прайшоў у лонданскай студыі «Эбі-Роўд»[11].
Дыстрыбуцыя
[правіць | правіць зыходнік]«Судзумэ зачыняе дзверы» выпушчаны ў кінапракат на тэрыторыі Японіі кампаніяй Toho 11 лістапада 2022 года як у звычайных кіназалах, так і ў фармаце IMAX[12][13]. Перадпаказ фільма ў IMAX адбыўся 7 лістапада для гледачоў, выбраных з дапамогай латарэі[13].
Crunchyroll, Sony Pictures і Wild Bunch набылі правы на глабальную дыстрыбуцыю фільма: Crunchyroll зоймецца дыстрыбуцыяй у Паўночнай Амерыцы і сумесна з Sony на тэрыторыях за межамі Азіі (Toho распаўсюджвае ва Усходняй Азіі), у той час як Sony і Wild Bunch будуць сумесна распаўсюджваць фільм у Еўропе[14].
Выхад на 4K Ultra HD, Blu-ray і DVD адбыўся 20 верасня 2023 года[15].
Касавыя зборы
[правіць | правіць зыходнік]Да канца лістапада 2023 года фільм сабраў 323 638 107 долараў па дадзеных The Numbers, што зрабіла «Судзумэ зачыняе дзверы» чацвёртым у спіс самых касавых анімэ. Box Office Mojo прыводзіць іншую суму — 175 492 224 долараў (без Кітая)[16].
Зноскі
- ↑ а б в Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 7 красавіка 2023.
- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 14 красавіка 2023.
- ↑ film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781
- ↑ https://www.the-numbers.com/movie/Suzume-no-tojimari-(2022-Japan)#tab=summary
- ↑ 新ビジュアル解禁&公開日決定 (яп.). suzume-tojimari-movie.jp (9 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2022. Праверана 10 красавіка 2022.
- ↑ Berlinale Programme — Suzume . Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2023. Праверана 7 сакавіка 2023.
- ↑ 新海誠の最新作「すずめの戸締まり」来秋公開!"扉"を閉めていく少女のロードムービー (яп.). Natalie (15 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021. Праверана 18 снежня 2021.
- ↑ Daryl Harding. Crunchyroll - Makoto Shinkai Unlocks the Details on Newest Anime Film 'Suzume no Tojimari' Set for Fall 2022 Premiere [Updated] (англ.). Crunchyroll (15 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2021. Праверана 18 снежня 2021.
- ↑ RADWIMPS, Kazuma Jinnouchi Score Music for Makoto Shinkai's Suzume Anime Film (англ.). Anime News Network. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ RADWIMPS、映画『すずめの戸締まり』の主題歌「すずめ feat.十明」の先行配信が決定(THE FIRST TIMES) (яп.)(недаступная спасылка). Yahoo!ニュース. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2022. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ RADWIMPS×陣内一真、新海誠監督映画『すずめの戸締まり』サウンドトラックリリース 主題歌「すずめ feat.十明」先行配信も (яп.). Real Sound|リアルサウンド. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2022. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ Makoto Shinkai Unveils New Anime Film Suzume no Tojimari's Heroine, November 11 Opening (англ.). Anime News Network. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2022. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ а б Suzume, 3 More Makoto Shinkai Films Get IMAX Screenings in Japan (англ.). Anime News Network. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ Melanie Goodfellow2022-05-19T06:00:00+01:00. Crunchyroll teams with Sony, Wild Bunch on new Makoto Shinkai film (exclusive) (англ.). Screen. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2022. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ 2023年9月20日(水)Blu-ray&DVD発売|映画『すずめの戸締まり』公式サイト . Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2023. Праверана 27 мая 2023.
- ↑ Suzume (2022) (англ.). Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2023. Праверана 29 чэрвеня 2023.