Эбі-Роўд (студыя)
Выгляд
| Студыі «Эбі-Роўд» | |
|---|---|
| англ.: Abbey Road Studios | |
| | |
| | |
| Тып | студыя гуказапіс |
| Заснаванне | 1931 |
| Заснавальнікі | The Gramophone Co. Ltd.[d] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Галіна | музычная індустрыя[d] |
| Прадукцыя | Музыка |
| Сайт | abbeyroad.com |


Студыі «Эбі-Роўд» (англ.: Abbey Road Studios) — комплекс студый гуказапісу ў Лонданк, у раёне Сэнт-Джонс-Вуд, створаны ў лістападзе 1931 года кампаніяй EMI. Найболей вядомая як студыя, у якой запісваліся такія легендарныя рок-гурты, як The Beatles, Duran Duran, Mike Oldfield, The Shadows, Pink Floyd, Oasis, U2, Keane і Travis. Размешчана па адрасе Эбі-Роўд, 3, акруга Вэстмінстэр. У 1969 годзе на пешаходным пераходзе ля студыі была зроблена адна з самых знакамітых фатаграфій «Бітлз», што стала вокладкай іх апошняга запісанага альбома. Студыя з'яўляецца месцам паломніцтва фанатаў, якія пакідаюць графіці на плоце студыі і фатаграфуюцца на пераходзе (хоць цяпер пераход трохі ссунуты ў параўнанні з 1969 годам).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Эбі-Роўд (студыя) на Вікісховішчы |