TikTok

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
TikTok
Tiktok logo text.svg
URL TikTok
Тып сайта сацыяльная сетка
Рэгістрацыя абавязковая задарма
Мова(-ы) некалькі моў[d][1] і англійская
Уладальнік ByteDance
Пачатак працы верасень 2016
Рэйтынг Alexa 795[2], 779[3] і 184
Commons-logo.svg TikTok на Вікісховішчы

«ЦікТок» (англ.: TikTok) — сэрвіс для стварэння і прагляду кароткіх відэа, што належыць пекінскай кампаніі «ByteDance». Пачала працаваць летам 2018 года. Хутка стала галоўнай відэаплатформай кароткіх ролікаў у Кітаі[4] і робіцца ўсё больш папулярнай у іншых краінах, стаўшы прыладай, якая часцей за ўсё спампоўваецца і павялічвае колькасць сваіх карыстальнікаў[5][6].

У Кітаі вядомая як «Доўінь» (па-кітайску: 抖音). «TikTok» і «Доўінь» з’яўляюцца па сутнасці аднолькавай прыладай, але працуюць на розных серверах згодна з дзеючым кітайскім заканадаўствам і цэнзурнымі абмежаваннямі. Прадстаўніцтвы «TikTok» знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Лондане, Парыжы, Берліне, Дубаі, Мумбаі, Джакарце, Сеуле і Токіа.

У Кітаі, дзе прылада найбольш папулярная, 60 % яе карыстальнікаў маюць узрост 25-44 гады, а за межамі Кітая 43 % карыстальнікаў старэйшыя за 24 гады[7].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

TikTok запушчаны фірмай ByteDance ў верасні 2016 года ў Кітаі.

ByteDance выдаткавала 1 мільярд долараў, каб купіць musical.ly — шанхайскую стартапаўскую кампанію з сядзібай у Санта-Моніцы, Каліфорнія. 2 жніўня 2018 года TikTok аб’ядноўваецца з musical.ly.

У чэрвені 2018 года TikTok дасягнуў 500 мільёнаў штомесячных карыстальнікаў ва ўсім свеце. Ён стаў найбольш спампаваным дадаткам у свеце на App Store.

У ЗША ўсталяванне TikTok адбывалася часцей, чым усталяванне Facebook, Instagram, Snapchat і YouTube у значэнні дзённай загрузкі 29 верасня 2018 года. Амаль праз месяц TikTok працягнуў пашырэнне на рынку, выйшаўшы з 30 % да 42 % рынкавай загрузкі сярод групы медыйных дадаткаў сацыяльных сетак.

Асаблівасці дадатка[правіць | правіць зыходнік]

Мабільнае дадатак «TikTok» дазваляе карыстальнікам ствараць кароткія відэа пра сябе, якія часта ўтрымліваюць музыку ў фонавым рэжыме, могуць быць паскораны, замаруджаны або адрэдагаваныя з дапамогай фільтра. Для стварэння музычнага кліпа з дадаткам карыстальнікі могуць выбраць фонавую музыку з шырокага спектру музычных жанраў, рэдагаваць з дапамогай фільтра і запісаць 15-секунднае відэа з рэгуляваннем хуткасці перад загрузкай, каб падзяліцца з іншымі на «TikTok» або іншых сацыяльных платформах. Яны таксама могуць здымаць кароткія відэа з сінхранізацыяй відэашэрагу адносна папулярнай песні.

Адзін з рэжымаў «рэакцыя» дазваляе карыстальнікам здымаць іх рэакцыю на іншае відэа, ствараючы віртуальны экран, які накладаецца на відэа самой рэакцыі. Іншы рэжым, «дуэт», дазваляе карыстальнікам склейваць два відэа па гарызанталі, гэтая асаблівасць была ўласцівая яшчэ musical.ly.

Дадатак дазваляе карыстальнікам рабіць свой акаўнт «прыватным».

Забарона ў ЗША[правіць | правіць зыходнік]

У канцы ліпеня 2020 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб забароне кітайскай праграмы сацсеткі TikTok на тэрыторыі краіны. Дональд Трамп паабяцаў падпісаць дакументы 1 жніўня[8]. Прэзідэнт таксама не падтрымаў ідэю аб набыцці TikTok амерыканскай кампаніяй. Паводле звестак газеты The New York Times, купляй кітайскай праграмы цікавілася кампанія Microsoft. Вашынгтон лічыць, што з яго дапамогай кітайскія ўлады збіраюць інфармацыю аб амерыканскіх грамадзянах. Аўдыторыя TikTok у ЗША складае 80 мільёнаў чалавек на месяц.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе грамадзянам краіны любыя здзелкі з уладальнікам папулярнай сацсеткі TikTok — кітайскай кампаніяй ByteDance[9]. Калі на працягу 45 дзён TikTok не будзе прададзены любой амерыканскай кампаніі, працу сацсеткі ў краіне заблакуюць. Цяпер у ЗША ў сэрвісу TikTok каля 100 млн карыстальнікаў. Указ уступіць у сілу 15 верасня 2020 года. Калі наступіць гэты дэдлайн, ByteDance ужо не зможа прадаць амерыканскае падраздзяленне сацсеткі і спыніць працу ў краіне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.