Суднавы руль (ад нідэрл.: roer) — вертыкальная пласціна (пяро руля), якая паварочваецца на восі (балеры) у кармавой падводнай частцы судна. Служыць для павароту судна ў той ці іншы бок.
Прынцып дзеяння — адхіленне набягаючага патока вады і перадача процілеглага штурхальнага моманту карме судна.