Перайсці да зместу

Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт
Сумський національний аграрний університет
Арыгінальная назва Сумський національний аграрний університет
Міжнародная назва Sumy National Agrarian University
Заснаваны 1977
Рэктар Volodymyr Ladyka[d]
Студэнты 9 000
Дактары 47
Прафесары 40
Краіна
Размяшчэнне
Юрыдычны адрас вул. Кандрацьева 160, г. Сумы, Украіна
Сайт snau.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт (укр.: Сумський національний аграрний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Сумах.

Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт заснаваны ў красавіку 1977 года як філіял Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута імя В. В. Дакучаева. У 1990 годзе на базе філіяла быў створаны Сумскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1997 годзе інстытут атрымаў статус універсітэта. Указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ад 7 жніўня 2001 года ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага. У адпаведнасці з рашэннем Дзяржаўнай акрэдытацыйнай камісіі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны ад 27 лістапада 2007 года Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт акрэдытаваны па IV (вышэйшым) узроўню акрэдытацыі.

  • Біёлага-тэхналагічны факультэт
  • Будаўнічы факультэт
  • Інжынерна-тэхналагічны факультэт
  • Факультэт агратэхналогій і прыродакарыстання
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • Факультэт эканомікі і менеджменту
  • Факультэт харчовых тэхналогій
  • Юрыдычны факультэт