Сяргей Анатольевіч Старасцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Анатолевіч Старасцін
Сяргей Старасцін, Звянігарад, 2 чэрвеня 2005 года.
Сяргей Старасцін, Звянігарад, 2 чэрвеня 2005 года.
Дата нараджэння 24 сакавіка 1953(1953-03-24)
Месца нараджэння Масква, СССР
Дата смерці 30 верасня 2005(2005-09-30) (52 гады)
Месца смерці Масква, Расія
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Q4440674?
Дзеці Georgiy Starostin[d]
Род дзейнасці мовазнавец
Навуковая сфера лінгвістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Svetlana Burlak[d] і Georgiy Starostin[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Анатольевіч Старасцін (руск.: Серге́й Анато́льевич Ста́ростин; 24 сакавіка 1953, Масква30 верасня 2005, Масква) — выбітны расійскі лінгвіст, паліглот, спецыяліст у галіне кампаратывістыкі, усходазнаўства, каўказазнаўства і індаеўрапеістыкі. Сын літаратара, перакладчыка, паліглота Анатоля Старасціна, брат філосафа і гісторыка навукі Барыса Старасціна. Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук Аддзялення літаратуры і мовы (мовазнаўства). Загадчык Цэнтрам кампаратывістыкі Інстытута ўсходніх культур і антычнасці РГГУ, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства РАН, ганаровы доктар Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 сакавіка 1953 года ў Маскве. Лінгвістыкай пачаў захапляцца ўжо ў школьныя гады. Скончыў аддзяленне структурнай і прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта МДУ імя Ламаносава ў 1975 г. У якасці асноўнай мовы вывучаў японскую. Яшчэ студэнтам апублікаваў працу па рэканструкцыі праяпонскай мовы, якая зрабіла вялікае ўражанне на спецыялістаў. У перыяд вучобы рэгулярна ўдзельнічаў у лінгвістычных экспедыцыях на Паўночны Каўказ. Валодаў фенаменальнай здольнасцю хутка засвойваць і творча прерапрацоўваць велізарныя аб'ёмы інфармацыі. Адразу пасля заканчэння МДУ паступіў у аспірантуру ў Інстытут усходазнаўства АН СССР. Кандыдацкая дысертацыя (1979) на тэму «Рэканструкцыя старажытнакітайскай фаналагічнай сістэмы» (была рэкамендавана апанентамі для абароны ў якасці доктарскай), доктарская дысертацыя (1992) па праблемах алтайскай рэканструкцыі. 30 мая 1997 г. абраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук па Аддзяленні літаратуры і мовы (мовазнаўства). Удзельнічаў у шэрагу міжнародных праектаў у Нідэрландах, ЗША (у тым ліку ў Інстытуце Санта-Фэ, куды яго рэкамендаваў нобелеўскі лаўрэат па фізіцы Мюрэй Гел-Ман, да яго ніколі не было ніводнага лінгвіста). Акрамя навуковай дзейнасці, займаўся выкладаннем.

Памёр 30 верасня 2005 года ад інфаркту міякарда пасля лекцыі ў РДГУ.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]