Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт
Выгляд
Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: National University of Singapore | |
Арыгінальная назва | англ.: National University of Singapore |
Заснаваны | 1905 |
Студэнты | 30 098[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сінгапур |
Сайт | nus.edu.sg |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт (англ.: National University of Singapore) — сінгапурская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта буйнейшы ўніверсітэт краіны як па колькасці студэнтаў, так і па праграмах навучання, а таксама старэйшы ўніверсітэт у Сінгапуры. Галоўны кампус універсітэта займае плошчу прыблізна ў 1,5 км2. Адукацыя ў ім грунтуецца на модульнай сістэме. Гэтая сістэма ўключае ў сябе асаблівасці брытанскай сістэмы, такія, як невялікія групы студэнтаў пры навучанні, і рысы амерыканскай сістэмы — сістэму крэдытаў. Студэнты могуць на працягу першых двух семестраў займацца па выбары на розных факультэтах.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
- Факультэт бізнесу
- Факультэт камп'ютарных навук
- Факультэт бесперапыннай адукацыі
- Факультэт стаматалогіі
- Факультэт дызайну і інжынерыі
- Факультэт права
- Факультэт медыцыны
- Факультэт музыкі
- Факультэт грамадскага здароўя
- Факультэт дзяржаўнага кіравання
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Школа медыцыны
- Школа аспірантуры
- Каледж НУС
- Ельскі каледж
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.nus.edu.sg/registrar/info/statistics/ug-enrol-20182019.pdf
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы