Табакерка (паэма)
Выгляд
Табакерка | |
---|---|
Zgon tabakiery | |
Жанр | паэма |
Аўтар | Тамаш Зан |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1818 |
«Табакерка», першапачатковая назва — «Смерць табакеркі» (польск.: Zgon tabakiery) — няскончаная паэма Тамаша Зана, напісаная ў 1818 годзе.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Герой паэмы, стары барскі канфедэрат, выколвае іголкай на табакерцы сцэнкі з вобразамі народнай творчасці і побыту. У паэме апісваюцца:
- язычніцкі абрад, паводле якога адбывалася пахаванне легендарнага князя Свінтарога
- сялянскае вяселле
- сцэнка з русалкамі, што гайдаюць на голлях дрэў зачараванага імі хлопца
- карціны сялянскай працы (ворыва, жніво, касьба, хатнія работы)
- святкаванне Купалля і народныя павер'і, звязаныя са святам (угадванне надвор'я па палёце ластавак і крыку варон)
Таксама у тэкст паэмы Тамаш Зан уключыў цэлую баладу, заснаваную на народным паданні пра Бекешаву гару ў Вільні. Да гэтага матыву звяртаўся і Ян Чачот (гл. Бекеш)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цвірка, К. Вечны выгнаннік і пілігрым. Жыццё і творчасць Тамаша Зана. — 1994. — № 2. — С. 17—24.
- Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цвіркі,. — Мн., 1998. — С. 197. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).