Табакерка

Табакерка (ад фр.: tabatière) — невялікая скрыначка, якая закрываецца вечкам. Выкарыстоўваецца для захоўвання нюхальнага тытуню. Можа быць з адным або з некалькімі аддзяленнямі для захоўвання тытуню розных сартоў.
Табакеркі вырабляюцца з металу, дрэва, фарфору, крышталю, бурштыну, слановай косці і іншых матэрыялаў.
Выпадак з гісторыі
[правіць | правіць зыходнік]Цяжкая залатая табакерка стала адным з прадметаў, ужытых для забойства расійскага імператара Паўла Ⅰ у 1801 годзе. Гвардзейцы, якія ўдзельнічалі ў змове, нанеслі ўладару ўдар прадметам у скронь, а затым дадушылі шалікам. Больш за стагоддзе сапраўдныя абставіны смерці імператара хаваліся, а афіцыйнай версіяй быў «апаплексічны ўдар» (інсульт). Ад гэтага гістарычнага эпізоду ў выніку з'явіўся іранічны выраз «апаплексічны ўдар табакеркай у скронь».
Табакерка ў мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]- аповяд У. Ф. Адоеўскага «Гарадок у табакерцы»
- кніга Джона Кара «Табакерка імператара»
- аповесць Андрэ Нортан «Табакерка майстра цацак»
- зборнік апавяданняў Курта Ванегута "Табакерка з «Багомба»"
У музыцы
[правіць | правіць зыходнік]- Фартэпіянная п'еса А. К. Лядава «Музычная табакерка»;
- Фартэпіянная п'еса Т. П. Нікалаевай «Музычная табакерка»;
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Кісет
- Партабак
- Х'юмідор
- Французскія «табакеркавыя» вінтоўкі — зброя з засаўкай ў выглядзе табакеркі
- Тытуневая бутэлечка — флакончык для нюхальнага тытуню
- Забойства Паўла I
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Табакерка // Тлумачальны слоўнік рускай мовы Ушакова
- Табакерка // Тлумачальна-тлумачальны слоўнік