Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт
Выгляд
Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт (ТНУ) | |
---|---|
Донишгоҳи миллии Тоҷикистон | |
Арыгінальная назва | Донишгоҳи миллии Тоҷикистон |
Міжнародная назва | Tajik National University |
Заснаваны | 21 сакавіка 1947 |
Тып | дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова |
Рэктар | Н. С. Саідаў. |
Студэнты | 18000 |
Выкладчыкаў | 1200 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Душанбэ, Таджыкістан |
Сайт | http://tgnu.tarena.tj |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова Рэспублікі Таджыкістан. Размешчаны ў Душанбэ.
Гісторыя універсітэта
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 21 сакавіка 1947 года Пастановай Савета Міністраў СССР, як Таджыкскі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. Пачаў працу з 1 верасня 1948 года. З 1997 года — Таджыкскі дзяржаўны нацыянальны ўніверсітэт. З 2008 года — Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт. У структуру ўніверсітэта ўваходзяць 15 факультэтаў, выдавецтва, навуковая бібліятэка, батанічны сад. Ажыццяўляецца падрыхтоўка па 56 спецыяльнасцях.
У цяперашні час налічвае каля 18 тыс. студэнтаў (2008), каля 1200 выкладчыкаў (2008). Рэктар — Н. С. Саідаў.