Таджыкскі тэатр оперы і балета імя Садрыдзіна Айні
Выгляд
Таджыкскі тэатр оперы і балета імя Садрыдзіна Айні | |
---|---|
Заснаваны | 1940 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | проспект Рудаки 28 |
Сайт | operabalet.tj |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таджыкскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Садрыдзіна Айні — вядучы музычны тэатр Таджыкістана.
Тэатр заснаваны ў Душанбэ ў 1936 годзе. Названы ў гонар заснавальніка таджыкскай літаратуры — Садрыдзіна Айні. У 1954 годзе тэатру прысвоена імя таджыкскага пісьменніка Садрыдзіна Айні. У 1971 годзе тэатр удастоены звання акадэмічнага. Пасля здабыцця Таджыкістанам незалежнасці тэатр працягвае развіваць тэму нацыянальнай культуры, звяртаючыся да пазнейшых перыядаў гісторыі Таджыкістана. У 1999 годзе адбылася пастаноўка гістарычнай оперы «Амір Ісмаіл» Таліба Шахідзі на лібрэта Нура Табарава і Нізома Касіма, прысвечаная 1100-годдзю Дзяржавы Саманідаў.