Тадэвуш Ісаковіч-Залескі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Ісаковіч-Залескі
польск.: Tadeusz Isakowicz-Zaleski
Дзейнасць паэт, прафсаюзны дзеяч, клірык, pastor
Нараджэнне 7 верасня 1956(1956-09-07)[1]
Смерць 9 студзеня 2024(2024-01-09)[3] (67 гадоў)
Бацька Jan Zaleski[d][2]

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэвуш Бохдан Ісаковіч-Залескі (польск.: Tadeusz Bohdan Isakowicz-Zaleski; нар. 7 верасня 1956, Кракаў) — польскі армянін, каталіцкі святар армянскага і лацінскага абраду, гісторык Касцёла.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Крэўны архібіскупа львоўскага армянскага абраду Ізаака Мікалая Ісаковіча (1824—1901). Ужо за студэнцкім часам быў дзеячам апазіцыі — быў сябрам Студэнцкага Камітэта Салідарнасці, рэдактарам нелегальнай газеты. У 1983 годзе быў высвечаны на ксяндза і атрымаў накіраванне на вучобу ў Рым, але 3 разы не атрымаў пашпарту. Стаў апекунам рабочых у Кракаве — Новай Гуце. У 1985 годзе два разы быў жорстка збіты функцыянерамі бяспекі[4]. Удзельнічаў у страйках.

Старшыня фонду Святога брата Альберта, які апякуе інвалідаў. Папулярызатар ведаў пра армян. З 2001 года пастар армян у паўднёвай Польшчы. Пасля рэарганізацыі армянскіх структур, з 1 снежня 2009 года пробашч армянскай парафіі ў горадзе Глівіцы[5]. З 2009 года з’яўляецца таксама прадстаўніком меншасці армян у Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных меншасці[6].

З 2006 года яўна выступае з пастулатам люстрацыі ў Касцёле (раскрыцця ксяндзоў-даносчыкаў бяспекі), за што яго моцна крытыкуюць. Абвяшчае таксама патрабаванні асуджэння валынскай бойні палякаў.

У 1999 і 2006 гадах узнагароджаны Ордэнам Адраджэння Польшчы.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Słownik biograficzny księży ormiańskich i pochodzenia ormiańskiego w Polsce w latach 1750—2000 (2001),
  • Arcybiskup ormiański Izaak Mikołaj Isakowicz «Złotousty» : duszpasterz, społecznik i patriota 1824—1901 (2001),
  • Księża wobec bezpieki na przykładzie archidiecezji krakowskiej (2007)[7],
  • Przemilczane ludobójstwo na Kresach (2008).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]