Тамбукту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамбукту
фр.: Tombouctou
араб. تمبكتو‎‎
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 14 789 га
Вышыня цэнтра
261 м
Насельніцтва
  • 35 330 чал. (2012)
Часавы пояс
Тамбукту на карце Малі
Тамбукту (Малі)
Тамбукту
Тамбукту (Малі)
Тамбукту

Тамбукту (фр.: Tombouctou) — старажытны горад у Малі. Знаходзіцца на поўнач ад ракі Нігер, ля паўднёвай ускраіны пустыні Сахара.

Грабніцы сямі суфійскіх святых у старажытным ісламскім цэнтры Тамбукту разграмілі ў 2012 годзе тэрарысты з групоўкі «Ансар-ад-Дын». Акрамя таго, баевікі сарвалі вароты мячэці Сядзі Ях’я і знішчылі больш за чатыры тысячы старажытных рукапісаў, што захоўваліся ў Горадзе 333 святых. Праз тры гады арганізатар тэракта быў арыштаваны і перададзены Гаагскаму суду. Гэта першы ў гісторыі працэс па абвінавачванні ў разбурэнні помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Па яго выніках суд прыгаварыў тэрарыста да дзевяці гадоў пазбаўлення волі і абавязаў выплаціць кампенсацыю ў памеры 2,7 мільёна еўра. Прадстаўнікі ЮНЕСКА абвясцілі, што разам з Еўрапейскім саюзам дапамогуць у аднаўленні страчаных каштоўнасцяў і культурнай спадчыны Малі[1].

Зноскі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 119
рус.англ.фр.