Тапіа Кор’юс
Выгляд
Тапіа Кор’юс | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[2][3] |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
10 лютага 1961[1] (63 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 196 см |
Вага | 105 кг |
Тапіа Кор’юс (фінск.: Tapio Korjus; нар. 10 лютага 1961) — фінскі лёгкаатлет, спецыяліст у кіданні дзіды, алімпійскі чэмпіён.
Тапіа Кор’юс нарадзіўся ў Вехкалахці (цяпер частка горада Хаміна).
У 1980-я гады ён быў адным з самых вядомых дзідакідальнікаў краіны, аднак на міжнароднай арэне поспехаў не дабіваўся да Алімпійскіх гульняў 1988 года ў Сеуле. На алімпійскіх спаборніцтвах Кор’юс амаль увесь турнір займаў другую пазіцыю, аднак у апошняй спробе яму атрымаўся бліскучы кідок на 84 м 28 см, што прынесла яму алімпійскае золата. Другое месца заняў юны Ян Жалезны, які затым надоўга стаў сусветным лідарам у кіданні дзіды, трэцяе суайчыннік Кор’юса — Сепі Рацю.
Зноскі
- ↑ Tapio Korjus // World Athletics database
- ↑ BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.