Таццяна Аляксандраўна Наўка
Таццяна Наўка | |
---|---|
руск.: Татьяна Александровна Навка | |
Персанальныя звесткі | |
грамадзянства | Расія |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | Днепрапятроўск, УССР, СССР |
Рост | 170 см[2] |
Партнёрка | Roman Kostomarov[d], Samuel Gezalian[d] і Nikolai Morozov[d] |
Трэнер | Аляксандр Жулін |
Былыя трэнеры |
Мікалай Аляксандравіч Марозаў Самвел Гезалян Наталля Лінічук Генадзь Карпаносаў Наталля Дубава |
Харэограф | Таццяна Дружыніна |
Месца пражывання | Масква, Расія |
Узнагароды | |
Спартыўныя дасягненні | |
Лепшыя рэзультаты па сістэме ІСУ[1] (на міжнародных аматарскіх спаборніцтвах) |
|
Сума | 227,81 |
картка абнаўлялася апошні раз: завяршыла выступленні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таццяна Аляксандраўна Наўка (нар. 13 красавіка 1975, УССР, СССР) — савецкая, беларуская і расійская фігурыстка. Алімпійская чэмпіёнка (2006) у танцах на лёдзе ў пары з Раманам Кастамаравым, двухразовая чэмпіёнка свету (2004, 2005), трохразовая чэмпіёнка Еўропы (2004—2006), Двухразовая чэмпіёнка Беларусі (1997, 1998) у пары з Мікалаем Марозавым, трохразовая чэмпіёнка Расіі (2003, 2004, 2006), заслужаны майстар спорту Расіі (2004).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 13 красавіка 1975 года ў Днепрапятроўску, у яе ёсць малодшая сястра Наталля. Бацькі, эканаміст Раіса Анатольеўна і інжынер Аляксандр Пятровіч, у маладосці займаліся спортам, таму радаваліся захапленню дачкі фігурным катаннем, якое з’явілася ў яе пасля таго, як яна ўбачыла па тэлевізары выступ Алены Вадарэзавай. Спачатку Таццяне купілі ролікавыя канькі, і яна навучылася катацца на іх, а ў 1980 годзе ва ўзросце пяці гадоў будучая чэмпіёнка ўпершыню выйшла на лёд. Яе першымі трэнерамі былі Тамара Ярчэўская і Аляксандр Рожын. Наўка была чэмпіёнкай Украіны сярод юніёраў. У 1987 годзе Таццяна вырасла за лета на 14 см, што прывяло да таго, што ў яе разладзілася скачковая тэхніка. Пасля гэтага трэнеры параілі маме Таццяны перавесці дачку ў танцы на лёдзе. У 1988 годзе 13-гадовая фігурыстка пераехала ў Маскву ў групу Наталлі Дубавай (спортклуб «Масквіч»), якая абрала яе сярод мноства юных спартсменак і паставіла ў пару з Самвелам Гезалянам. Трэніраваліся спачатку ў Лядовым палацы ў Сакольніках, затым пара была адабрана Дубавай, якая заключыла кантракт у ЗША, для трэніровак у Паўночнай Амерыцы. Так Наўка апынулася ў Нью-Джэрсі, усяго ў ЗША пражыла больш за 15 гадоў. Некаторыя журналісты сцвярджаюць, што Наўка, акрамя расійскага, мае грамадзянства ЗША. Сама Наўка адмаўляе наяўнасць у яе амерыканскага грамадзянства. На думку НГА «Фонд барацьбы з карупцыяй», яна з’яўляецца падатковым рэзідэнтам ЗША.
Ужо ў 1991 годзе гэтая пара ўвайшла ў нацыянальную зборную СССР, была пераможцай буйных міжнародных турніраў Skate America і Nations Cup. Пасля распаду Савецкага Саюза Таццяна і Самвел выступалі за Беларусь, прадстаўлялі яе на Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры, дзе апынуліся адзінаццацатымі. Займалі пятае месца на Чэмпіянаце свету (1994 г.) і чацвёртае месца на Чэмпіянаце Еўропы (1995).
З 1996 па 1998 год партнёрам Наўкі быў Мікалай Марозаў. Гэтая пара таксама прадстаўляла Беларусь, была пераможцай Мемарыяла Карла Шэфер, удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у Нагана. У 1996 годзе ў ЗША Тацяна трапіла ў поле зроку новага трэнера — куміра свайго юнацтва, экс-чэмпіёна свету Аляксандра Жуліна, з якім пазнаёмілася яшчэ ў 1993 годзе на залатым для яго Чэмпіянаце свету ў Празе. Хутка паміж імі, нягледзячы на розніцу ў 12 гадоў, успыхнулі схаваныя ад вачэй навакольных рамантычныя адносіны.
З 1998 года Наўка выступала за Расію ў пары з Раманам Кастамаравым (перспектыўнага партнёра, на 2 гады маладзейшага за Таццяны, ёй абраў Жулін). У фігурыстаў было ідэальнае спалучэнне роставых дадзеных: Наўка — 170 см, Кастамараў — 182 см. Спачатку яны трэніраваліся ў групе Наталлі Лінічук, якая, аднак, неўзабаве парэкамендавала Кастамараву змяніць партнёрку на Ганну Семяновіч і ён паслухаў шматдосведную настаўніцу. У сезоне 1999—2000 гадоў застаўшыся без пары Таццяна была цяжарная першай дачкой, але ўжо летам, выйшаўшы на лёд, прыняла прабачэнні Рамана і зноў пачала катацца з ім. З 2000 года яны трэніраваліся пад кіраўніцтвам Жуліна, пасля завяршэння кар’еры Наўка адзначала яго выдатны трэнерскі і педагагічны дар. З 2000 года цёмнавалосая Таццяна канчаткова прыняла на лёдзе імідж бландынкі, зрабіўшы, аднак, у 2008 годзе выключэнне для паказальнага нумару на «Спіс Шындлера». У розны час будучых алімпійскіх чэмпіёнаў таксама кансультавалі Алена Чайкоўская і Таццяна Тарасава.
Першы буйны поспех прыйшоў да фігурыстаў ў 2003 годзе, калі Наўка / Кастамараў першы раз сталі Чэмпіёнамі Расіі. У тым жа годзе яны ўпершыню занялі прызавое месца на Чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі, выйграўшы бронзавыя медалі. Праз год пара, якая імкліва прагрэсавала, ужо не сыходзіла з вышэйшай прыступкі п’едэстала.
Пасля перамогі на Алімпійскіх гульнях у Турыне ў 2006 годзе Таццяна Наўка і Раман Кастамараў прынялі рашэнне завяршыць спартовую кар’еру. Адразу ж было вырашана, што пара захаваецца і будзе працягваць выступаць з паказальнымі нумарамі і ў прафесійных шоу[3].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе Таццяна Наўка выйшла замуж за свайго трэнера, чэмпіёна свету ў танцах на лёдзе Аляксандра Жуліна, шлюб быў зарэгістраваны ў мэрыі Нью-Ёрка. 2 мая 2000 года ў Наўкі і Жуліна ў Нью-Ёрку нарадзілася дачка Аляксандра. У жніўні 2006 года, з пачаткам праекта «Зоркі на лёдзе», разам з мужам і дачкой вярнулася ў Маскву. Да 2008 года шлюб фактычна распаўся, а ў 2010 годзе Таццяна і Аляксандр афіцыйна абвясцілі пра развод.
У 2010 годзе Наўка пазнаёмілася з прэс-сакратаром прэзідэнта Расіі Дзмітрыем Пясковым, пазней у іх распачаўся раман. 21 жніўня 2014 года ў Падмаскоўі Таццяна нарадзіла другую дачку — Надзею; бацькам дзіцяці з’яўляецца Дзмітрый Пяскоў. 1 жніўня 2015 года ў Сочы адбылося вяселле Таццяны Наўкі і Дзмітрыя Пяскова.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таццяна Аляксандраўна Наўка
- Продюсерская компания «Navka Show»
- Кармен-сюита Татьяны Навки
- Т. Наўка і Р. Костамараў (англ.) на афіцыйным сайце Міжнароднага саюза канькабежцаў.
- Вайцеховская Елена. Татьяна Навка, Роман Костомаров, Александр Жулин (руск.). Спорт-Экспресс (17 снежня 2003). Праверана 8 сакавіка 2020.
- Соловьёва Ксения. История любви: Дмитрий Песков и Татьяна Навка (руск.). Tatler (1 жніўня 2015). Праверана 8 сакавіка 2020.
- Сребницкая Дарья. Мыльная опера Татьяны Навки (руск.). Советский спорт (29 снежня 2003). Праверана 8 сакавіка 2020.
- Нарадзіліся 13 красавіка
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Заслужаныя майстры спорту Расіі
- Фігурысты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Персаналіі паводле алфавіта
- Фігурысты СССР
- Фігурысты Беларусі
- Фігурысты Расіі
- Алімпійскія чэмпіёны па фігурным катанні
- Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года
- Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
- Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
- Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
- Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
- Чэмпіёны Еўропы па фігурным катанні
- Чэмпіёны свету па фігурным катанні