Томас Хэрыят
Выгляд
Томас Хэрыят | |
---|---|
Thomas Harriot | |
| |
Дата нараджэння | каля 1560[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1621[2][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, падарожнік-даследчык, астраном, астролаг, пісьменнік, мовазнавец, картограф |
Навуковая сфера | астраном, матэматык, этнограф,перакладчык |
Альма-матар | |
Вядомы як | матэматык, астраном |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Хэрыят (англ.: Thomas Harriot; 1560 — 2 ліпеня 1621) — англійскі астраном, матэматык, этнограф і перакладчык. Заслужыў вядомасць у асноўным дзякуючы двум дасягненням:
- удасканаліў алгебраічную сімволіку, у тым ліку прыдумаў агульнапрынятыя значкі для аперацый параўнання: «>» (больш) і «<» (менш).
- Лічыцца, што менавіта ён упершыню прывёз бульбу ў Вялікабрытанію і Ірландыю[4].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Склаў адну з першых карт Месяца, якую назіраў крыху раней Галілея (26 ліпеня 1609). Адным з першых заўважыў і апісаў сонечныя плямы (снежань 1610 года). Незалежна ад Галілея тэарэтычна вызначыў, што цела, кінутае гарызантальна, апісвае парабалу. Развіваючы працы Віета, ён падрыхтаваў працу «Ужыванне аналітычнага мастацтва да вырашэння алгебраічных ураўненняў», апублікаваны пасмяротна ў 1631 годзе. Хэрыят значна ўдасканаліў алгебраічную сімволіку Віета, наблізіўшы яе да сучаснай.
Зноскі
- ↑ Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Thomas Harriot (Hariot or Harriott) // NCpedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ THOMAS HARRIOT — THE TRUE DISCOVERER OF THE POTATO.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Thomas Harriot
- Thomas Hariot (1560—1621)
- Thomas Harriot: Trumpeter of Roanoke
- The Soft Logic of Thomas Harriot Архівавана 28 кастрычніка 2005.
- Працы Thomas Harriot ў праекце «Гутэнберг»
- Thomas Harriot’s Moon Drawings Архівавана 31 студзеня 2012.