Перайсці да зместу

Тонкі кліент

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тонкі кліент (англ.: thin client) у камп’ютарных тэхналогіях — камп’ютар ці праграма- кліент у сетках з кліент-сервернай ці тэрмінальнай архітэктурай, які пераносіць усе альбо большую частку задач па апрацоўцы інфармацыі на сервер. Узорам тонкага кліента можа служыць камп’ютар з браўзерам, які выкарыстоўваеца для работы з вэб-праграмамі.

Web-кліенты (англ.: WEB clients)

[правіць | правіць зыходнік]

Web-кліент як праграма — браўзер. Web-кліент як прылада — прылада, асноўным ужываннем якога (с пункту гледжання распрацоўшчыка прылады ці маркетолага) з’яўляецца браўзер.

Тонкія кліенты, якія працуюць у тэрмінальным рэжыме

[правіць | правіць зыходнік]

Пад тэрмінам «тонкі кліент» маецца на ўвазе досыць шырокі з пункту гледжання сістэмнай архітэктуры шэраг прылад і праграм, якія аб’ядноўваюцца агульнай уласцівасцю: магчымасцю працы ў рэжыме сувязі з тэрміналам. Такім чынам, для працы тонкага кліента неабходны тэрмінальны сервер. Гэтым тонкі кліент адрозніваецца ад тоўстага кліента, які, наадварот, выконвае апрацоўку інфармацыі незалежна ад сервера, выкарыстоўваючы апошні ў асноўным толькі для захоўвання даных.

Параўнанне памераў — тонкі кліент (справа) у параўнанні з традыцыйным настольным ПК

Акрамя агульнага выпадку, варта вылучыць апаратны тонкі кліент (напрыклад, Windows- і Linux-тэрміналы) — спецыялізаваную прыладу, якая прынцыпова адрозніваецца ад ПК. Апаратны тонкі кліент не мае цвёрдага дыска, выкарыстоўвае спецыялізаваную лакальную АС (адна з задач якой арганізаваць сесію з тэрмінальным серверам для працы карыстальніка), не мае ў сваім складзе рухомых дэталяў, вырабляецца ў спецыялізаваных карпусах з цалкам пасіўным астуджэннем.

Для пашырэння функцыянальнасці тонкага кліента ажыццяўляюць яго «патаўшчэнне» — напрыклад, дадаюць магчымасці аўтаномнай працы, захоўваючы галоўнае адрозненне — працу ў сесіі з тэрмінальным серверам. Калі ў кліенце з’яўляюцца рухомыя дэталі (цвёрдыя дыскі), з’яўляюцца магчымасці аўтаномнай працы, ён перастае быць тонкім кліентам у чыстым выглядзе, а становіцца ўніверсальным кліентам.

Тонкі кліент у большасці выпадкаў характэрызуецца мінімальнай апаратнай канфігурацыяй, замест цвёрдага дыска для загрузкі лакальнай спецыялізаванай АС выкарыстоўваецца DOM (DiskOnModule) [модуль з раз’ёмам IDE, флэш-памяццю і мікрасхемай, якая рэалізуе логіку звычайнага цвёрдага дыска — у BIOS вызначаецца як звычайны цвёрды дыск, толькі памер яго звычайна ў 2-3 разы менш]. У некаторых канфігурацыях сістэмы тонкі кліент загружае аперацыйную сістэму па сетцы з сервера, ужываючы пратаколы PXE, BOOTP, DHCP, TFTP і Remote Installation Services (RIS).

Пратаколы, якімі карыстаюцца тонкія кліенты

[правіць | правіць зыходнік]

Прыклады тонкіх кліентаў

[правіць | правіць зыходнік]