Тоні Вітэн
Тоні Вітэн | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1][2] |
Спецыялізацыя | акадэмічнае веславанне |
Нарадзіўся |
17 сакавіка 1994[1][2] (30 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 2,01 м |
Вага | 102 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тоні Вітэн (нідэрл.: Tone Wieten, нар. 17 сакавіка 1994, Амстэрдам) — галандскі спартсмен, вясляр, чэмпіён свету, чэмпіён (2020) і бронзавы прызёр (2016) Алімпійскіх гульняў, а таксама прызёр кубка свету.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тоні Вітэн нарадзіўся 17 сакавіка 1994 года ў горадзе Амстэрдам, Паўночная Галандыя. Прафесійную кар’еру весляра пачаў з 2004 года. Трэніруецца на базе вяслярнага клуба «RVWillem III» у Амстэрдаме. У гэты клуб яго прывяла маці, калі яму было дзесяць гадоў.
Першыя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню, на якіх Вітэн прыняў удзел быў — кубак свету па акадэмічным веславанні 2013 года сярод юніёраў у Лінцы (2013 UNDER 23 WORLD ROWING CHAMPIONSHIPS). У складзе васьмёркі з вынікам 06:00.670 яго каманда заняла 5 месца, дзе з зоны ўзнагароджання іх адціснулі сапернікі з Аўстраліі (05:56.350 — 4-е месца) і Італіі (05:56.150 — 3-е месца).
Першыя спаборніцтвы на якіх Вітэн выйграў свой першы медаль быў I этап кубка свету па акадэмічным веславанні 2014 года ў Сіднеі (2014 WORLD ROWING CUP I). У складзе васьмёркі галандскіх весляроў, з вынікам 05:37.760, яго каманда заняла другое месца, саступіўшы залаты медаль камандзе з Аўстраліі (05:35.580)[5].
Бронзавы медаль у яго актыве быў зароблены на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні 2015 года, у французскім горадзе Эгбелет-ле-Лак. Вітэн у складзе галандскай васьмёркі заняў трэцяе месца з вынікам 05:38.090.
Першы алімпійскі медаль на рахунку Вітэна быў выйграны падчас Летніх Алімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанейра. Галандская васьмёрка весляроў з вынікам 05:31.590 саступілі першынство камандам з Германіі (05:30.960 — 2-е месца) і Вялікабрытаніі (05:29.630 — 1-е месца). Са старту галандскія спартсмены ішлі пятымі, палепшылі свой вынік на адну пазіцыю вышэй — пасля 1000 м. Пасля 1500 м, абагнаўшы сапернікаў з Новай Зеландыі яны ішлі трэцімі да канца дыстанцыі.