Даўжыня ракавіны можа дасягаць да 1,2 м, а маса буйных асобнікаў можа перавышаць 200 кг[2]. Працягласць жыцця часта перавышае 100 гадоў.
Гіганцкая трыдакна з'яўляецца тыповым фільтратарам, які атрымлівае ежу з аднаклетачных водарасцей і мікраарганізмаў, якія нясе ў сабе вада.
Можа вырабляць жэмчуг, памеры якога часта ўражваюць, але ён не мае ювелірнай каштоўнасці. Найбуйнейшая, дакументальна пацверджаная жамчужына мела даўжыню 24 см, шырыню 14 см, вышыню 15 см і вагу 6,4 кг (жамчужына Лаа-Цзы)[3].
↑Трыдакна гіганцкая ў арт. Трыдакна /Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).