Трыест (батыскаф)
Трыест (італ.: Trieste) — даследчы батыскаф, на якім у 1960 годзе было здзейснена рэкорднае пагружэнне ў Марыянскую западзіну.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Батыскаф «Трыест» быў сканструяваны швейцарскім навукоўцам Агюстам Пікарам з улікам яго папярэдняй распрацоўкі, першага ў свеце батыскафа FNRS-2. Вялікую дапамогу ў пабудове батыскафа аказаў яго сын, Жак Пікар. Сваю назву апарат атрымаў у гонар горада Трыест, Італія, у якім былі зроблены асноўныя работы па яго стварэнні. «Трыест» быў спушчаны на ваду ў жніўні 1953 г. і здзейсніў некалькі пагружэнняў у Міжземным моры з 1953 па 1957 год. Асноўным пілотам стаў Жак Пікар, а ў першых пагружэннях таксама ўдзельнічаў яго бацька, якому ў той час ужо споўнілася 69 гадоў. У адным з пагружэнняў апарат дасягнуў рэкорднай на той момант глыбіні 3150 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jacques Piccard, Profondeur 11000 mètres, Arthaud, 1961