Трыест
| Горад | |||||
| Трыест | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Trieste | |||||
|
|||||
| 45°38′ пн. ш. 13°48′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 84,49 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 2 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 205 374 чалавек (2008) | ||||
| Шчыльнасць | 2 445 чал./км² | ||||
| Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 040 | ||||
| Паштовы індэкс | 34100 | ||||
| Аўтамабільны код | TS | ||||
|
|
|||||
| comune.trieste.it (італ.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Трыест — горад у італьянскім рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. У мінулым — вольны імперскі горад, сталіца Аўстрыйскага Прымор'я, адасобленая свабодная тэрыторыя. Трыест размешчаны ў глыбіні Трыесцкага заліва Адрыятычнага мора, за 145 км на ўсход ад Венецыі, побач са славенскай мяжой. Па дадзеных перапісу 1991 года, насельніцтва горада складала 231,000 чалавек; а ў 2007 годзе — 203 356 чалавек. Заступнікам горада лічыцца мучанік Св. Юст Трыесцкі. Свята горада — 3 лістапада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У час, калі рымляне заснавалі Аквілею, у раёне сучаснага Трыеста жылі кельцкія і ілірыйскія плямёны. Першыя згадкі аб Трыесце, пад назвай Тэргестэ (ад славенскага trg — рынак, гандлёвы пляц) адносяцца да 104 г. да н.э. і належаць грэчаскаму географу Артэмідору Эфескаму: у гэты час горад быў ужо рымскім.
Пасля заняпаду ў 476 годзе Заходнярымскай імперыі, Трыест падзяліў лёс астатніх істрыйскіх гарадоў, пабачыўшы остготаў, візантыйцаў, лангабардаў, пакуль не ўвайшоў у 774 у склад імперыі Карла Вялікага. Затым ім кіравалі біскупы, а ў 1203 горад захапілі венецыянцы. З 1382 да 1918 горад становіцца габсбургска—аўстрыйскім. З 1719 да 1891 меў статус Вольнага порту і быў адзіным буйным портам Аўстрыі. З 1809 да 1814 быў акупаваны французамі. Пасля заснавання ў 1861 Італьянскай дзяржавы, у населеным пераважна італамоўным насельніцтвам Трыесце з'явіўся антыаўстрыйскі рух, мэтай якога было далучэнне горада да Італіі. Пасля сканчэння Першай Сусветнай вайны, 29 кастрычніка 1918, была заснаваная новая паўднёваславянская дзяржава — Каралеўства Югаславія, у склад якой першапачаткова ўвайшоў і Трыест (на той час колькасць славенцаў у перыферыйных раёнах дасягала 18%). Аднак паводле падпісанай у верасні 1919 Сен-Жэрменскага дагавора, Трыест, разам з усёй Істрыяй і Усходняй Фрыуліяй, перайшоў да Італіі. Падчас панавання фашыстаў адбывалася італьянізацыя славенскага насельніцтва. Пасля сканчэння Другой Сусветнай вайны, у 1947 годзе, саюзнікамі была абвешчана Свабодная тэрыторыя Трыест. Паводле Лонданскага дагавора 1954 года гэтая тэрыторыя была падзеленая паміж Італіяй і Югаславіяй (горад Трыест адыйшоў да першай). У 1975 дэмаркацыйная лінія афіцыйна стала дзяржаўнай граніцай дзвюх краін. З уваходам Славеніі ў 2004 у Еўрасаюз і далучэннем яе ў 2007 да шэнгенскай зоны Трыест перастаў быць горадам на ўскрайку Еўрасаюза, якім ён быў некалькі дзесяцігоддзяў.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Італа Свева, італьянскі пісьменнік
Фатаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]-
Замак Miramare
-
канал
-
Горад зала
-
Трыест
-
Сабор Сан Джуста
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Трыест — Фота Кіраўніцтва — (Італьянская) — (PDF) Архівавана 20 красавіка 2012.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыест