Трэцяя жонка
Трэцяя жонка | |
---|---|
в’етн.: Vợ ba | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Працягласць | 92 хв. |
Бюджэт | 28 000 000 000 ₫ |
Краіна | |
Мова | в'етнамская мова |
Год | 2018 і 10 чэрвеня 2021 |
IMDb | ID 7692966 |
«Трэцяя жонка» (в’етн.: Vợ ba) — мастацкі фільм 2018 года рэжысёркі Аш Мэйфэр[1].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]В’етнамская правінцыя, XIX стагоддзе. 14-гадовую Мэй выдаюць замуж — дзяўчына становіцца трэцяй жонкай багатага землеўладальніка Хунга. Неўзабаве ёй даюць зразумець, што ў сямейнай іерархіі яна здолее заняць годнае месца толькі пры адной умове — нарадзіўшы мужу нашчадка. Зацяжарыўшы, Мэй думае, што вось-вось даб’ецца прызнання і аўтарытэту. Але калі яна становіцца сведкай забароненай любові і яе разбуральных наступстваў, ёй адкрываецца жорсткая праўда — на самай справе яе магчымасці вельмі абмежаваныя[2].
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 кінаўзнагародамі і яшчэ 18 намінацыямі[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Third Wife (2018) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Трэцяя жонка (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
- ↑ The Third Wife — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Трэцяя жонка на сайце «Internet Movie Database» (англ.)