Туш
Выгляд
- Пра касметычны сродак гл. Туш для веек.
- Пра кітайскую культуру каліграфіі ёсць больш падрабязны артыкул Туш кітайская.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0b/Sumie.jpg/220px-Sumie.jpg)
Туш чорная (ням.: Tusche) — фарба, прыгатаваная з сажы. Туш бывае вадкая, канцэнтраваная і сухая ў выглядзе палачак ці плітак. Чорная туш высокай якасці мае густы чорны колер, лёгка сходзіць з пяра ці з рэйсфедара. Існуе таксама так званая каляровая туш (асобая разнавіднасць вадкіх фарбаў), якая ўжываецца вельмі рэдка.
Уласцівасці і характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Dai_Jin-Looking_Three_Times_at_the_Thatched_Hut.jpg/220px-Dai_Jin-Looking_Three_Times_at_the_Thatched_Hut.jpg)
Неразмывальнасць
[правіць | правіць зыходнік]Неразмывальнасць тушы правяраюць наступным чынам: на лістку чарцёжнай паперы вычэрчваюць некалькі ліній рознай таўшчыні і, пасля таго як туш высахне, лісток у нахільным становішчы падстаўляюць пад вадаправодны кран на 1 хвіліну. Неразмывальная туш не размыецца і не пацячэ.
Спіртаўстойлівасць
[правіць | правіць зыходнік]Спіртаўстойлівасць тушы дазваляе абястлушчваць асобныя забруджаныя ўчасткі перад афарбоўваннем, не парушаючы замацаванага тушшу малюнка.