Пяро (пісьмовая прылада)
Выгляд
Пяро ў графіцы — інструмент для малявання ці пісання вадкім фарбавальным рэчывам, такім, як туш, бістр, сепія, чарніла. У старажытнасці найчасцей выкарыстоўвалі птушыныя пёры, якія дазвалялі мякка змяняць таўшчыню лініі і вар’іраваць метады штрыхоўкі; у народаў Усходу пераважалі трысняговыя пёры (калам), якія давалі гнуткую, пластычную лінію, энергічны штрых. З XIX ст. пашырыліся металічныя пёры, што даюць тонкую роўную лінію, з XX ст. — пёры рознай формы і таўшчыні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пяро // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пяро (пісьмовая прылада)