Перайсці да зместу

Чарніла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рознакаляровае чарніла і ручка з устаўным пяром
Гелевае чарніла

Чарніла — водны раствор якога-небудзь каляровага рэчыва, прызначанага для пісання.

Доўгі час (з найстаражытнейшых часоў да сярэдзіны XIX стагоддзя) чарніла было асобным[1] ад пісчага інструмента матэрыялам для пісьма — яно захоўвалася ў спецыяльнай ёмістасці, чарніліцы, куды той, хто пісаў, мачаў кончык пяра ці расшчэпленай трысціны.

У наш час з чарнілам часцей за ўсё сутыкаюцца пры працы з пячаткамі і штампамі, механічнымі самапісцамі, пры пісьме аўтаручкамі. Асобна варта згадаць выяўленчае мастацтва і дызайнерскія працы, дзе чарніла можна выкарыстоўваць для многіх тэхнік рысунку і адціскання штампаў.

Да нашага часу таксама выкарыстоўваецца пры афармленні асабліва важных дакументаў, напрыклад, у органах улады і ў натарыяце, чарніла для пісьма пяром, прыгатаванае па адмысловых рэцэптах.

У беларускай мове слова чарніла паходзіць ад слова чорны (як і ў шэрагу іншых моў: грэч. Μελάνη, фінск.: musta, шведск.: bläck), але гэта слова вельмі рана падверглася дээтымалагізацыі: з даўніх часоў вядома чарніла розных колераў.

Зноскі

  1. Хоць ужо ў старажытным Егіпце былі правобразы сучасных аўтаручак, якія ўключалі ў сябе металічны трубчасты рэзервуар для чарніла і расшчэпленую трысціну замест пяра, аднак тады былі зроблены толькі адзінкавыя, «падарункавыя» экзэмпляры.