Тыбурцінская дарога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тры рымскія дарогі з Рыма да Адрыятычнага мора: Via Flaminia, Via Salaria і Via Tiburtina (паўднёвая)

Тыбурцінская дарога (лац.: Via Tiburtina) — антычная дарога ў Старажытным Рыме.

Дарога была пабудавана пры консуле Марку Валерыі Максіме каля 286 года да н.э. і злучыла Рым з Цібурам (сучасны Цівалі). Першапачаткова дарога вяла да храмаў Цібура, затым рымскія арыстакраты выкарыстоўвалі дарогу, каб праехаць да сваіх віл.

Пазней дарога была праведзена ў вобласць, якую засялялі эквы і марсы, і стала звацца Via Tiburtina Valeria. Яна працягнулася амаль на 200 км праз Апеніны ў Aternum (суч. Пескара). Дарога выходзіла з Рыма праз Тыбурцінскую браму Аўрэліянавай сцяны і Эсквілінская брама Сервіевай сцены[1].

Зноскі

  1. Platner, Samuel Ball; Ashby, Thomas. Via_Tiburtina (англ.). A Topographical Dictionary of Ancient Rome. Bill Thayer’s Web Site.