Тыбурцінская брама
Выгляд
| Славутасць | |
| Тыбурцінская брама | |
|---|---|
| італ.: Porta Tiburtina | |
| | |
| 41°53′51″ пн. ш. 12°30′37″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Сайт | sovraintendenzaroma.it |
Тыбурцінская брама (сёння італ.: Porta San Lorenzo, таксама італ.: Porta Taurina) — брама Аўрэліянскай сцяны ў Рыме.
Праз браму праходзіла Тыбурцінская дарога, сёння Via Tiburtina Antica, якая вяла ў Цібур, пазней Цівалі. Сваю сучасную назву дарога атрымала ад базілікі Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура.
Тыбурцінская брама з'яўляецца ў аснове манументальнай аркай, пабудаванай з траверціну з Цівалі, у якой злучаліся тры вадаправоды Aqua Iulia, Aqua Marcia і Aqua Tepula, якія перасякалі Тыбурцінскую дарогу.
Арка была пабудавана пры імператары Аўгусце ў 5 годзе да н.э. Пры будаўніцтве ў 271 годзе Аўрэліянавай сцяны арка была ўбудавана ў сцяну, былі дабудаваны 2 абарончыя вежы і такім чынам збудаванне стала гарадской брамай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Filippo Coarelli: Rom. Ein archäologischer Führer. Zabern, Mainz 2000, S. 28-29, ISBN 3-8053-2685-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тыбурцінская брама
